ГІРГАС Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 525 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГІРГАС Уладзімір

Фёдаравіч (1835—87)

 

Мовазнавец арабіст, педагог. Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў усходні факультэт Пецярбургскага універсітэта (1858). Два гады вывучаў арабскую мову ў Парыжы. У 1861—64 вывучаў мову, літаратуру і культуру арабаў у Сірыі і Егіпце, яго «Справаздача» (1864, у рукапісе) пра паездку — адна з першых прац па арабскай дыялекталогіі ў Расіі. Пасля вяртання ў Расію Г. з 1865 дацэнт, а ў 1873—86 экстраардынарны, ардынарны прафесар арабскай мовы і літаратуры ў Пецярбургскім універсітэце. Галоўныя працы Г.: «Нарыс граматычнай сістэмы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літаратуры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—76, разам з В.Р.Разенам), «Слоўнік да «Арабскай хрэстаматыі» і «Карана» (1881). Падрыхтаваў да выдання гістарычныя працы арабскага гісторыка і філолага Абу Ханіфы адДынаверы (Спб., 1888). Памёр і паха­ваны ў Кіеве.

 

Літ.: Крачковский И.Ю. В.Ф.Гйргас: (К 40летию со дня его смерти) // Зап. Коллегии востоковедов. 1928. Т. 3, вып. 1.