ГІНДЭНБУРГ Вільгельм

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 531 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГІНДЭНБУРГ Вільгельм

Данілавіч [1799— 18.2(2.3). 1877]

 

Урач, гуманіст, грамадскі дзеяч. У 1821 скончыў медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. У 1821—25 урач Мінскай губ. 3 1825 павятовы ўрач у г. Ельня Смаленскай губ., дзе адным з яго пацыентаў быў кампазітар М.І.Глінка. 3 1833 жыў і працаваў у Мінску; больш за 30 гадоў займаў пасаду акушэра губернскай уоачэбнай управы, з 1840 адначасова ўрач мінскай турмы. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 яго прэзідэнт. Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Выступаў за адкрыццё пры Мінскім таварыстве бясплатнай лячэбніцы. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый Мінска, ахвяраваў грошы немаёмным хворым, беднякоў лячыў бясплатна. У 1871 грамадскасць Мінска ўрачыста адзначыла 50годдзе яго медыцынскай практыкі. Памёр у беднасці, быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі. На смерць Г. адгукнуўся Ф.М.Дастаеўскі. У Мінскай гімназіі была ўстаноўлена стыпендыя імя Г.

 

Літ.: Д и т л о в А. Врач из города М. // Неман. 1973. № 1. Ф.І.Ігнатовіч.