ГАШКЕВІЧ Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАШКЕВІЧ Іосіф

Антонавіч (1814—5.10.1872)

 

 

Дыпламат, вучоны мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст. Нарадзіўся ў Мінскім пав. ў сям'і свяшчэнніка. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўней місіі ў Пекіне. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў кітайскую, карэйскую і япон­скую мовы. Адначасова займаўся пытаннямі астраноміі і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я.В.Пуцяціна ў Японію (1852— 55). 3 яго ўдзелам заключены рускаяпонскі дагевор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англіченамі (з прычыны Крымскай вайны 1853— 56), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. У 1856 вярнуўся ў Расію. У 1858—65 першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), едначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутреную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіо). У 1865 з сям'ёй вярнуўся на радзіму. У 1867 выйшаў у адстаўку i жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі рн), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.Шматлікія калекцыі флоры i фауны Паўднёвай Афрыкі i ПаўднёваУсходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Г. перадаў Заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі «Японскарускі слоўнік» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН i Дзямідаўскай прэміяй. Яго імем названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, заліў у Паўночнай Карэі (пакарэйску Чосанман).

7в.: О корнях японского языка. Вильна, 1899.

 

Японія. Фудзіяма.

 

 

Літ.: Г р и ц к е в и ч В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; Яго ж. Аўтар першага японскарускага слоўніка // Бе­ларусь. 1969. № 9; Яго ж. Беловолосый консул // Неман. 1973. № 1. Яго ж. От Немана к берегам Тихвго океана. Мн., 1986; Гузанов В. Одйссей~с~13елой Ру­си. Мн., 1969; Файнберг Э.Я. И.А.Гошкевич — первый русский консул в Японии (1858—1865 гг.) // Историкофилологиче­ские исследования. М., 1967.

А.П.Грыцкевіч.