ГАРБАЧЭЎСКІ Іван Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 527 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРБАЧЭЎСКІ Іван Іванавіч

(22.9.1800—9.1.1869)

 

Рэвалюцыянердзекабрыст. Нарадзіўся на Магілёўшчыне (паводле іншых звестак у Чарнігаўскай губ.). Выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі (1808—17), пасля заканчэння якой пастуту у дваранскі полк. Пасля смерці маці адмовіўся ад невялікага маёнтка і аддаў зямлю ў поўнае бязвыплатнае карыстанне сялянам. У 1820 выпушчаны прапаршчыкам і служыў у 8й артылерыйскай брыгадзе ў г. НаваградВалынскі; меў чын падпаручніка. Там стаў членам Таварыства з'яднаных славян, якое ставіла сваёй мэтай зншічэнне прыгоннага права і самаўладдзя, стварэнне дэмакратычнай славянскай федэрацыі ў складзе Расіі,Польшчы, Багеміі, Маравіі, Венгрыі, Трансільваніі, Сербіі, Малдавіі, Ва­лахи, Далмацыі i Краатыі (Харватыі). Члены гэтага таварыства былі прыхільнікамі народных рэвалюцый. Пазней яны прынялі праграму Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў i зліліся з ім. Г. вёў агітацыю сярод салдат i афіцэраў, быў прыхільнікам фізічнага знішчэння царскай сям'і. 20.1.1826 ён арыштаваны i пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Асуджаны да катаржных работ навечна, спачатку трымалі яго ў Чыцінскім астрозе, гіотым пераведзены на Пятроўскі завод. У 1832 тэрмін асуджэння скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 пакінуты на пасяленне пры Пятроўскім заводзе. У 1863 яму было дазволена жыць у Пецярбургу пад тайным наглядам, але Г. не выкарыстаў гэтай магчымасці. Апошні час ён выконваў абавязкі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі. У ссылцы належаў да найболып дэмакратычнай групы дзекабрыстаў. Выказваўся за падтрымку «Полярной звез­ды» i «Колокола» А.Герцэна. Выступаў з крытыкай рэформы 1861, за больш радыкальнае вырашэнне аграрнага пытання. Памёр i пахаваны ў Пятроўскім заводзе. Аўтар мемуараў «Запіскі. Пісьмы» (М., 1963).