ГАРБАЧЭЎСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 338 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРБАЧЭЎСКІ Іван

Данілавіч (1860—1914)

 

Беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут (1885). Выкладаў у Далынскім народным вучылішчы (Невельскі павет Віцебскай губ.), Невельскім павятовым вучылішчы. У 1894—98 супрацоўнічаў у газ. «Витеб­ские губернские ведомости». У 1899 пераехаў на Каўказ, потым на Кубань, дзе працаваў інспектарам народных вучылішчаў. 3 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. На працягу ўсяго жыцця вывучаў гісторыю, фальклор і побыт беларусаў. У гісторыкаэтнаграфічных нарысах на падставе гістарычных зве­стак, шматлікіх помнікаў, фактаў і ле­генд даказваў існаванне на тэрыторыі старажытнай Беларусі апрача агульнавядомых яшчэ і мноства карацейшых водных шляхоў зносін («Пра волакі Вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі», 1894); апісаў населения пункты па Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору і фауну, стан земляробства і жывёлагадоўлі, гандлю, промыслаў і адукацыі ў Лепельскім пав. («Лепельскі    павет    Віцебскай    губерні», 1895),    язычніцкія    вераванні,    рэлігійныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Гісторыю ўзнікнення і бытавання беларускай мовы апісаў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896). У сваіх мастацкіх творах падкрэсліваў, што маральнае аблічча людзей, іх сумленне, адчуванне залежаць ад іх адносін да зямлі («Зямля і араты», нап. 1894), а вайсковая служба жахлівай салдацкай муштрай, ганьбай і знявагай чалавечай годнасці ператварае працаўнікаселяніна ў хворага, нямоглага чалавека (аповесць «Не дайшоў да роднай хаты», 1898). Пісаў апавяданні для дзяцей. Прыхільнік стварэння пры школах садоў і агародаў, пчальнікоў, майстэрняў і інш.

 

Тв.: Экономический очерк Невельского уезда. Витебск, 1895; Об устройстве садо­вых питомников при народных школах // Витебские губернские ведомости. 1894. №74—75.

Літ.: Скідан В.І. І.Д.Гарбачэўскі // Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1989.

В.І.Скідан.