ГАРАЎСКІ Апалінар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 531 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРАЎСКІ Апалінар

Гілярыевіч [18(30). 1.1833— 1900]

 

 

Пейзажыст і партрэтыст, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Уборкі Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер

Бярэзінскі рн). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1850—54). У 1855—60 на пенсію Акадэміі мастацтваў удасканальваў майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме і Парыжы. 3 1856 быў блізка знаёмы з рускім мастацкім дзеячам Траццяковым, памагаў яму (з братам Іпалітам, таксама мастаком) фарміраваць мастацкую калекцыю. У 1869—71 падарожнічаў па Расіі, Украіне, Беларусі, збіраў матэрыял для сваіх карцін. Часта бываў на радзіме, жыў ва Уборках (1860—80я гады), зімой выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—86 выкладаў у рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў. Творы Г. адметныя жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, высокім тэхнічным майстэрствам, апяваюць прыгажосць беларускай прыроды, народны побыт: «Балота»  (1852),

«Пейзаж з ракой і дарогай» (1853), «Вечар», «Краявід у маёнтку КушалёваБезбародкі Краснаполіца» (абодва 1854), «Від дубровы каля Бабруйска» (1855), «Ліпы» (1857), «На радзіме» (1860), «Пінскія балоты», «Рака Бярэзіна», «Свіслач» (усе 1868), «Вечар у Мінскай губерні», «Пейзаж з каровамі» (1870я гады), «Восень», «Час жніва» (1890). Пісаў партрэты, найболып вядомыя: К.Салдаценкава (1857), жанчыны з палітрай (1867), маці, «Жаночы партрэт» (абодва 1868), Ф.Бруні (1871), М.Глінкі (1878), мастака Л.Ф.Лагорыо (1890я гады). Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаец

 

АТ.Гараўскі. Вечар у Мінскай губерні. Пачатак 1870х гадоў.

 

 

АГ.Гараўскі. Жаночы партрэт.

 

ца карціна «Старая моліцца» (1857). Рабіў замалёўкі народных тыпаў («Селянін», 1888, і інш.). Мастаком быў таксама яго друті брат Гілярый.

 

Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн., 1974; Яго ж. Колькі праўды ў фарбах... // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10. Л.Н.Дробаў.