ГАЛЮН Сяргей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 557 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАЛЮН Сяргей

Фёдаравіч (1866—?)

 

Адзін ca стваральнікеў першых сацыялдэмакратычных арганізацый на Беларусі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Пецярбургскую Ваеннамедыцынскую акадэмію. 3 1892 малодшы ўрач Гродзенскага ваеннага шпіталя. Адначасова адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Гродзенскай нядзельнай школы пры Сафійскім брацтве. Выконваў абавязкі бясплатнага ўрача пры мясцовым прытулку і адначасова быў членам гарадской санітарнай камісіі, рабіў усё, каб аблегчыць становішча жыхароў гарадскіх трушчоб. 3 1892 член, а з 1893 кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка (1887—94), быў блізкі да марксісцкай ідэалогіі, аб чым сведчаць тэмы яго дакладаў на пасяджэннях гуртка: «Спроба пабудовы гісторыі на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму», «Аб некаторых асаблівасцях капіталістычнай вытворчасці і прычынах крызісаў», «Ці магчыма з'яўленне пралетарыяту ў Расіі» і інш. Ён рашуча асуджаў ідэі і тактыку «Народнай волі», сцвярджаў, што такая тактыка супярэчыць палажэнням гісторыі і сацыялогіі і яна няслушная нават з пункту погляду практычнай мэтазгоднасці, таму што выбух 1 сакавіка адсунуў па крайняй меры гадоў на 20 справу поспеху Расіі па шляху прагрэсу. За рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых і хаванне нелегальнай літаратуры 26.6.1894 арыштаваны, 18.10.1895 выключаны з ваеннага ведамства і на 3 гады высланы ў Архан

гельскую губ., дзе таксама вёў рэвалюцыйную прапаганду. За арганізацыю сярод ссыльных таварыства ўзаемадапамогі ў 1896 прыцягнуты да следства. Уцёк з ссылкі і да верасня 1900 жыў за мяжой. 3 1901 земскі ўрач у Варонежскай і Цвярской губ. У сацыялдэмакратычным руху з 1902 займаў меншавіцкія пазіцыі.

 

Літ.: Бич М.О. Развитие социалдемократического движення в Белоруссии в 1883—1903 гг. Мн., 1973