ГАЛУХОЎСКІ (Goluchowski) Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 474 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАЛУХОЎСКІ (Goluchowski) Юзаф

(11 або 14.4.1797— 22.11.1858)

 

 

Філосафідэаліст, педагог. Нарадзіўся ў Лончках Кукарскіх Тарноўскага павета (Галіцыя). Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра права i нейкі час працаваў выкладчыкам. Калі быў у Эрлангене (Германія), блізка пазнаёміўся з Ф.Шэлінгам i трапіў пад уплыў яго філасофіі. У сваёй працы «Філасофія ў яе адносінах да жыцця ўсяго чалавецтва i кожнага чалавека паасобку» (1822, на нямецкай мове; рускі пераклад Д.Веланскага, Спб., 1834) горача ўсхваляў філасофію, навеяную трансцэндэнтальнымі поглядамі Шэлінга. Паводле яго сцвярджэнняў, філасофія ахоплівае ўсе сферы чалавечага жыц­ця, дае трываласць усім грамадскім i прыватным адносінам, а таму павінна быць прадметам асаблівага клопату з боку дзяржавы. У 1823—24 ён быў прафесарам філасофіі ў Віленскім універсітэце. Яго лекцыі карысталіся незвычайнай папулярнасцю: на ix сы­ходзілася самая разнастайная публіка. Гэта занепакоіла ўлады, Г. было забаронена чытаць лекцыі, а справу на яго перадалі сенатару М.М.Навасільцаву, якому было даручана расследаванне пра тайныя таварыствы. У праграме чытання, што прадставіў Г., Навасільцаў не знайшоў нічога небяспечнага, але ў пазначанай вышэй працы былі заўважаны заганныя думкі пра «нацыянальную філасофію». Г. разам з І.Лялевелем, І.М.Даніловічам i М.К.Бароўскім быў звольнены з пасады, i яму загадана выехаць за мяжу. Пасяліўшыся на радзіме, Г. напісаў некалькі твораў па аграноміі i медыцыне, а таксама сваю галоўную філасофскую працу «Разважанні над найгалоўнейшымі праблемамі чалавека...» (т. 1—2, 1861, на польскай мове). У апошнім творы выступіў праціўнікам матэрыялізму, заўзятым паслядоўнікам філасофіі Шэлінга апошняга перыяду. Разгледзеўшы філасофскія сістэмы, Г. прыйшоў да пераканання, што розум зусім не здольны вырашаць самыя важныя i надзённыя пытанні. Паводле Г., вышэйшым органам пазнання з'яўляецца пачуццё. Быццё Бога i бессмяротйасць душы — вось тыя найвышэйшыя зада­чи, на вырашэнне якіх i накіравана ўвага Г. Туга чалавецтва, якое шукае Бога, праяўляецца ў дапытлівасці, без якой не было б i навукі. Навукі імкнуцца да пазнання прыватных ісцін пры дапамозе розуму, a філасофія імкнецца да сузірання ўсіх ісцін у Бо­гу. Чым мацнейшая любоў да Бога, тым лепш дасягаецца мэта гэтага імкнення. Выказваў таксама ідэі супрацоўніцтва, падтрымліваў прыгон i быў праціўнікам радыкальнага вырашэння сялянскага пытання. Адчувальны яго ўплыў на філаматаў, філарэтаў i інш. таварыствы на Беларусі i ў Літве.