ГАЛАМБЁЎСКІ (Golebiowski) Лукаш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 505 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАЛАМБЁЎСКІ (Golebiowski) Лукаш

(13.10.1773—7.1.1849)

 

 

Гісторык, этнограф, архівіст. Нарадзіўся ў в. Пагост на Піншчыне. Навучаўся пры двары Ф.ДруцкагаЛюбецкага ў Пагосце i ў піярскай школе ля Дубровіцы. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі 1794. 3 1790 працаваў бібліятэкарам у польскага гісторыка Т.Чацкага, разам з якім дзеля адшукання i набыцця кніг i рукапісаў наведаў многія кляштары i касцёлы Польшчы. Склаў каталог гэтай бібліятэкі. Пасля смерці Чацкага, бібліятэку якога спадчыннікі прадалі А.Чартарыйскаму, Г. працягваў працаваць бібліятэкарам у апошняга ў Пулавах. У 1825 дапамагаў А.Хадкевічу апрацаваць спісы збораў яго бібліятэкі i калекцыі медалёў. У 1831 працаваў бібліятэкарам Публічнай бібліятэкі Варшаўскага універсітэта i адначасова выкладаў там курс бібліяграфіі. У працах «Люд польскі, яго звычаі, забабоны» (1830), «Гульні i забавы розных саслоўяў ва ўсім краі або ў некаторых

толькі правінцыях» (1831), «Гісторыя Полыпчы» (т. 1—3, 1846—48) апісаў жыццё, побыт, абрады, адзенне, народныя святы i фальклор розных этнічных груп (палякаў, беларусаў, украінцаў, рускіх) Рэчы Паспалітай у межах 1772. Пісаў пераважна на польскай мове, прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў.