ВЯРЭНЬКА Францішак

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 336 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЯРЭНЬКА Францішак

Леапольдавіч (15.3.1862— 4.3.1892)

 

Беларускі краязнавец i археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Пуцілкавічы Барысаўскага павета (цяпер Ушацкі рн). Скончыў Мінскую гімназію (1881), Варшаўскі універсітэт (1887). У 1886 за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі сучаснага Ушацкага раёна ўздоўж р. Ушача, даследаваў гарадзішчы, выявіў шмат прадметаў матэрыяльнай культуры старажытнасці. У наваколлі в. Пуцілкавічы ў 1887—91 выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку i каля 50 курганных груп раннефеадальнага  часу,   даследаваў  36  курганоў,склаў археалагічную карту ваколіц вёскі (уключала 85 помнікаў). Глыбока вывучаў народны побыт. Аўтар зборніка «Аб народных леках» (выд. ў 1896), матэрыялы для якога сабраў у паўночнай частцы Барысаўскага i заходняй частцы Лепельскага паветаў. Зборнік з'яўляецца самай вялікай працай аб знахарстве, вераваннях, забабонах, прымхах, звязаных з хваробамі чалавека, i аб сродках народнай медыцыны таго часу. В. канстатаваў, што ва ўяўленні беларускіх сялян хваробы i смерць атаясамліваліся з жьівымі істотамі. Таму ўсё знахарскае лячэнне зводзілася да прыёмаў, з дапамогай якіх можна было б «выгнаць» хваробу з чалавека.

У рукапісах засталіся падрыхтаваныя да друку яго працы «Курганы ў Пуцілкавічах (1887—92)», «Курганы i два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты, схе­мы гарадзішчаў, замчышчаў, запісы беларускага фальклору. Частка матэрыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археалагічным музеі.

 

Літ.: П о б о л ь Л.Д. Древности Бело­руссии в музеях Польши. Мн., 1979; Б а н А а р ч ы к В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 266—267.