ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ Арцём

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 164 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ Арцём

Ігнатавіч (23.10.1816—1884)

 

 

Беларускі пісьменнік, рэвалюцыянер, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Кублічы Лепельскага павета Віцебскай губ. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Адукацыю атрымаў у Забельскай гімназіі. Служыў у розных установах Віцебска. Ажаніўшыся, набыў у Віцебскім павеце маёнтак Стайкі. У 1852 калежскі рэгістратар, у 1885 губернскі сакратар. У 1850я гады арганізаваў у Віцебску прыватную бібліятэку для гарадской беднаты. У Вільні i Пецярбургу меў сувязі з газе­там! «Kurjer Wileсski», («Віленскі веснік»), «Sіowo» («Слова»). За ўдзел у паўстанні 1863—64 быў сасланы царскімі ўладамі ва Усолле (Усходняя Сібір), з 1868 — на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.

Адзіная кніга В.Д. — аповесць у вершах на польскай мове «Гутарка аб сваяку» — пад псеўданімам «Беларуская Дуда» надрукавана ў 1858. У 1859—61 друкаваўся ў часопісе «Му­зычны рух» («Ruch muzyczny»), дзе пісаў пра музычнае жыццё Віцебска. На працягу 1858^63 веў рукапісны «Альбом», у якім пакінулі свае запісы вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры Беларусі i Літвы таго часу: У.Сыракомля, В.Каратынскі, А.Кіркор, М.Балінскі, В.ДунінМарцінкевіч i інш. Аўтар паэмы «Ахульга» (тэматычна звязана з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» i «Грэх 4ы — гнеў», дарожных нататкаў «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай» (матэрыялам паслужыла паездка В.Д. ў т. зв. інфляндскія паветы Віцебскай губ. ў 1859), твораў «Быхаў», «Паўрот Міхалка», вершы «Думка хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці» (1858) i інш. Пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы В.Д. зза цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы амаль усіх ix не знойдзены. Пры жыцці апублікаваны маналогдумка «Салдатка» (урывак з камедыі «Грэх 4ы — гнеў») i верш «Бялыніцка наша ма­нд!..». У копіі захавалася вершаваная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). Напісаў баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, прысвечаны Э.Жалігоўскаму, i інш. А.Кіркор называў В.Д. пасля ДунінаМарцінкевіча «другім з выдатнейшых беларускіх паэтаў i празаікаў».

 

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Veryha A. Acta et chronica. Kaunas, 1934. А.М.Філатава.