ВЯРЫГА (Weryho) Уладзіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЯРЫГА (Weryho) Уладзіслаў

(9.6.1868—2.8.1916)

 

Філосаф i этнограф, збіральнік беларускага фальклору. Нарадзіўся ў Пскове, дзе жыла яго сям'я пасля канфіскацыі маёнтка каля Полацка за ўдзел у паўстанні 1863—64. У 8 гадоў страціў бацькоў i застаўся пад апекай бабулі. У 1878 вучыўся ў Пскоўскай, потым у Пецярбургскай гімназіі, якую скончыў у 1885. Некаторы час падарожнічаў па Беларусі i Літве. Вучыўся ва універсітэтах Берліна, Прагі i Бер­на. У 1892 у Берне атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1898—1916 быў рэдактарам часопіса «Przeglad filozoficzny» («Філасофскі агляд»). Пры ўдзеле В. створаны: у 1900 секцыя псіхалогіі на з'ездзе польскіх урачоў у Кракаве, у 1904 Польскае філасофскае таварыства ў Львове, у 1907 Польскае таварыства псіхолагаў у Варшаве.

У выніку вандровак па Беларусі i Літве напісаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), дзе змясціў 32 беларускія народныя казкі з Лідскага павета. У прадмове да яе адзначыў, што «мова беларуская, асабліва песні, паданні, прымаўкі i загадкі народу, які на ёй размаўляе, заслугоўвае нашай павагі». У часопісе «Zbiуr wiadomoњci do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў   па   айчыннай   антрапалогіі». 1889. Т. 13) апублікавана 45 беларускіх народных песень, запісаных ім у Лідскім павеце, друкаваўся ў часопісе «Wisіa» («Вісла»). Аўтар працы «Латышскія паданні» (1892).

А.М.Філатава.