Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 327 госцяў анлайнВЯРЫГА Браніслаў |
Фартунатавіч (1860— 13.6.1925)
Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1881) i Ваеннамедыцынскую акадэмію (1886). Вучань І.М.Сечанава i І.П.Паўлава. У 1888 абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у \абараторыях Э.Пфлюгера i І.І.Мечнікава. У 1897—1914 прафесар Новарасійскага універсітэта ў Адэсе, з 1917 — Пермскага універсітэта. Даследаванні В. прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў i апісаў з'яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы i накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх i тканках устанавіў (1892) уплыў 02 на здольнасць крыві звязваць С02 (эфект Вярыгі).
Тв.: Основы физиологии человека и высших животных. Т. 1—2. Спб., 1905—10. |