ВУЛЬ Ялегі

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 320 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВУЛЬ Ялегі

Пранціш [сапр. КарафаКорбут Элегі Францішак Маўрыкіевіч; 9(21).4.1835—1880я гады]

 

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. у 1856—62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзяржаўных маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 разам з бацькам i братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім i А.Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.ВярыгіДарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» ВярыгіДарэўскага свой адзіны вядомы на бел. мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грамадзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яскрава выяўляе талент i дэмакратычныя пазіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага бе­ларускага селяніна В. вітаў творчасць i дзейнасць ВярыгіДарэўскага, накіраваную на абарону i асвету працоўнага народа. Верш адметны дасканаласцю формы, паэтычнай сімволікай, натуральнасцю i чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш «Няновая думка» (1859), таксама ўпісаны ў «Альбом». Творы В. пры жыцці не друкаваліся. Верш «К дудару Арцёму...» ўпершыню апублікаваны ў «Нашай ніве» (9.11.1912).

 

Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1977. С. 112*113; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 262—

Літ.: К i с я л е ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 166—167, 203—207; Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мн., 1975. С. 122—123.