ВЕРАНІЦЫН Канстанцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЕРАНІЦЫН Канстанцін

Васілевіч [1(13).6.1834— 1904(?)]

 

Удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі сярэдзіны 19 ст., выкладчык, магчымы аўтар паэмы «Тарас на Пар­насе». Нарадзіўся ў в. Астра ўляны Віцебскага пав. ў сям'і прыгонных. Прозвішча бацькоў Васільевы. У 1845 ён атрымаў вольную, у 1851 прыпісаўся да мяшчан г. Гарадок i выбраў сабе прозвішча Вераніцын. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844), Віцебскай губернскай гімназіі (1845—52), Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі (1852—54). У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у ГорыГорацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс, у 1859 скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю «Аб беларускай гаспадарцы». Пэўны час ён кіраваў при­ватным маёнткам, збіраўся працаваць у міравых установах Магілёўскай губ., але намер не здзейсніўся. 3 1863 служыў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе i Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак. У 1874—79 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі i гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі,  але  зза хваробы вымушаны быў пакінуць гэту працу. 3 1880 зноў Пецярбургу, служыў у апараце міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: тут у розныя часы жылі Някрасаў, Тургенеў, Чарнышэўскі. Захоўваў сувязі з Віцебшчынай, куды ездзіў у час адпачынку. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.

У рукапісных сшытках А.Рыпінскага з фальклорнымі i літаратурнымі творамі, якія бытавалі ў 19 ст. на Віцебшчыне, В. прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) i «Два д'яўлы» (пазначана: 7.4.1860, Масква). Мова i рэаліі сведчаць пра несумненную сувязь «Двух д'яўлаў» з Віцебскам i прыналежнасць абедзвюх паэм аднаму аўтару. В. сапраўды мог быць гэтым аўтарам як здольны разначынец, выхадзец з народа, якому ўдалося атрымаць адукацыю. На жаль, іншых доказаў пра яго аўтарства i матэрыялаў пра яго літаратурную дзейнасць не выяўлена. Вядома толькі, што яго гімназічным таварышам быў таленавіты беларускі паэт Я.П.Вуль, што Віцебск у той час быў важным асяродкам беларускай літаратуры i культуры i сама грамадская атмасфера спрыяла, такім чынам, з'яўленню значных твораў. Г.В.Кісялёў.