ВАСІЛЬЕВА Настасся

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАСІЛЬЕВА Настасся

Якаўлеўна

 

Беларускі этнограф, фалькларыст i краязнавец 2й паловы 19 ст. У 1874— 80 жыла на Палессі, пэўны час працавала валасным пісарам у в. Грабаў (Петрыкаўскі рн). 3 1880 у Бабруйску. Даследавала побыт, матэрыяльную культуру, абрады, фальклор, вывучала гісторыю i этнаграфію вёсак Мазыршчыны. У газеце «Минские губернские ведомости» ў 1877 апублікавала арти­кулы «Вясельныя абрады ў раёне Грабаўскай воласці Мазырскага павета», «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазыр­скага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце», «Князь», ці «Жыдвозера» (легенды); у 1878 — «Калядныя святы ў сялян Мазырскага паве­та», «Нататка пра абшчыннае земляробства   ў   сялян   Мінскай   губерні»,

 

«Нататка, як праводзяць вясну сяляне Мінскай губерні», «Веснавыя песні i абрады ў вёсках Мазырскага павета»; у 1879 — «Легенды i павер'і ў Мінскай губерні», «Нататка пра побыт сялян Мазырскага павета», «Веска Бяседкі Мазырскага павета». У газеце «Виленский вестник» надрукаваны яе артику­лы «Кірмашы ў Мазырскім павеце» (1879), «Знахары» i «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (1880), «Вес­ка Грабава» (1881) i інш. Супрацоўнічала з Мінскім губернскім статыстычным камітэтам, Таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з беларускім этнографам i фалькларыстам П.В.Шэйнам i інш. Крытычна ставілася да прыгоннага права i яго перажыткаў, захаплялася народным мастацтвам, выступала за развіццё асветы, раўнапраўе жанчын i інш.

А.Ю.Лозка.