ВАЛОДЗЬКА (Wolodzko) Вацлаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 68 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЛОДЗЬКА (Wolodzko) Вацлаў

Валеры (псеўд. К о ш ч ы ц Вацлаў) (1831—8.4.1904)

 

Грамадскі i палітычны дзеяч, удзельнік паўстання 1863—64, гісторык, пісьменнік. Нарадзіўся ў Мінскай губ. Вышэйшую ваенную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Служыў капітанінжынерам у рускай арміі. 3 канца 1862 у Мінску. На пачатку паўстання 1863—64 у Полынчы, на Беларусі i ў Літве перайшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у баях з карнікамі на Міншчыне. 3 1864 у Турцыі, дзе пад імем Сагібея працаваў інжынерам дарог i мастоў. 3 1870 жыў у Львове, займаўся навуковай i грамадскапалітычнай дзейнасцю, пісаў літаратурныя творы. Яго даследаванні «Зыгмунд Серакоўскі — вярхоўны галоўнакамандуючы Жмудзі ў 1863 г.» (1891), «Пярун» i апошнія атрады ў Літве ў паўстанні 1863—1864 г.: 3 уласных расказаў «Пе­руна» прысвечаны падзеям на Беларусі i ў Літве ў час паўстання. Наибольшую каштоўнасць маюць яго «Успаміны з паўстання Мінскага ваяводства ў 1863 годзе» (1875), у якіх паказана дзейнасць Мінскай паўстанцкай арганізацыі, характарызуюцца кіраўнікі i ўдзельнікі паўстання К.Пялікша, Б.Свентажэцкі, С.Ляскоўскі, А.Трусаў i інш. У рукапісе засталася яго праца «Паўстанне ў Магілёўскай губерні ў 1863 годзе». Пад псеўданімам Вацлаў Кошчыц апублікаваў гістарычныя раманы i аповесці: «Вернутыя да сапраўднай веры» (1877), «Выбраннікі ле­су» (1881—82), «Вяшчунскія ваенныя паходні» (1898), «паляўнічыя» апавяданні «3 літоўскай пушчы» (1877), у якіх апісаў падзеі 1831 i 1863 на Беларусі i ў Літве, адносіны да ix сялян (некаторыя героі гавораць на бел. мове), намаляваў вобразы К.Каліноўскага, Р.Траўгута. Пад псеўданімам Сагібея выдаў дарожныя нататкі «Усход. Ca Стамбула ў Анкару» (1874), «3 вандровак па Анатоліі» (1875), раман «Крывавы набытак» (1884), прысвеча­ны вызваленчай барацьбе албанскага i македонскага народаў супраць турэцкага панавання. У раманах i аповесцях «Сізіфава праца» (1877), «Змагар лёсу» (1883), «Веска для вёскі» (1888) i іншых выкрываў згодніцтва буйной шляхты, заклікаў палепшыць жыццё сялян.

Тв.: t Wspomnienia z powstania wojewodztwa Minskiego w roku 1863 // Polska w walce. Krakow, 1875. T. 2.

А.В.Мальдзіс, В.Ф.Шалькевіч.