ВАЯОВІЧ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 396 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЯОВІЧ Міхаіл

Казіміравіч [6(18).6.1806—21.7(2.8). 1833]

 

Грамадскі дзеяч, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча Слонімскага пав. Гродзенскай губ. ў сям'і слонімскага падкаморага. Удзельнік паўстання 1830—31 у Полынчы, на Беларусі i ў Літве. Пасля разгрому эмігрыраваў у Францыю. У 1833 тайна вярнуўся на радзіму i ўдзельнічаў у новай спробе падняць паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы i Беларусі. Ство­раны ім невялікі сялянскі паўстанцкі атрад быў разбіты ўрадавымі войскамі, а сам ён арыштаваны i павешаны ў Гродне. В. крытычна ацэньваў паўстанне 1830—31, якое, на яго дум­ку, не мела «агульначалавечай мэты», бо выражала інтарэсы шляхты. Падышоў да разумения таго, што ў вызваленчай барацьбе асноўнай сілай павінны быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за адмену прыгону i бязвыплатную передачу зямлі сялянам у калектыўную ўласнасць, за права кожнага народа на самастойнае развіццё. Сродкам дасягнення дэмакратычнага i справядлівага грамадскага ладу лічыў сацыяльную рэвалюцыю еўрапейскага маштабу. Вёў агітацыю сярод сялян, імкнучыся прывабіць ix радыкальнай сацыяльнапалітычнай праграмай у духу утапічнага камунізму.