ВАЛІЦКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 135 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЛІЦКІ Аляксандр

(27.1.1826—1.6.1893)

 

Уладальнік мінскай кнігарні, выдавец, музычны крытык i спявак. Нарадзіўся ў Вільні, скончыў філалагічны факультэт Харкаўскага універсітэта. Вучыўся ігры на скрыпцы i фартэпіяна ў Слуцку, з 1847 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце i браў урокі спеваў у вядомых майстроў мастацтва. Быў добрым выканаўцам песень С.Манюшкі, пазней стаў яго першым біёграфам, у 1873 выйшла яго кніга «Станіслаў Манюшка». У 1858— 62   супрацоўнічаў   са   штотыднёвікам «Ruch   muzyczny»   («Музычны   рух»), пісаў   для   яго   карэспандэнцыі   пад псеўдан'імамі   А.Жалязняк,  С.Паўза  i інш.,   апублікаваў  артыкул  «Мінская губерня з музычнага пункту гледжання»   (1858.  №  49).  У  1863  заснаваў кнігарню   ў   Мінску.   За   ўдзел   у паўстанні 1863 быў сасланы ў Тамбоў. Пасля ссылкі з 1867 жыў у Варшаве друкаваў музычныя рэцэнзіі i справаздычы     ў     штотыднёвіку     «Кйгіег Warszawski»   («Варшаўскі   веснік»).  3 1872 працаваў карэктарам у друкарні В.Аншына.  Аўтар некалькіх прац па стылістыцы, у тым ліку «Памылкі ў размове i пісьме...» (1886) i «Падарунак наборшчыку   ад   карэктара»    (1886). Абагульніўшы ў ix вопыт сваёй карэктарскай   дзейнасці,    выказаў   шэраг слушных  прапаноў па  ўдасканаленні выдавецкай справы, павышэнні ўплыву друкаванага слова на духоўнае i ма■ ральнае ўзбагачэнне людзей, развіццё асветы i адукацыі ў краіне. 3 1890 да апошніх дзён жыцця быў хавальнікам фондаў бібліятэкі i архіва М.Радзівіла ў Нясвіжы. Кнігарню В. ў Мінску прыняла яго сястра Соф'я Савіцкая, якая валодала ёю на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У 1882 яна набыла частку кнігарні Э.Ажэшкі ў Вільні, у 1890 адкрыла яе філіял у Бабруйску, a ў 1894 зза   фінансавых  цяжкасцей  абедзве кнігарні прададзены з аўкцыёну. Памёр В. ў Варшаве.

 

Літ.: Ksiazka jubileuszowa «Кurіега Warszawskiego» 1821—1896. Warszawa, 1896; Rudzinski W. Stanislaw Moniuszko. T. i—2. Warszawa, 1955—61; Slownik muzykow polskich. T. 2. Krakow, 1967; Slownik pracownikow ksiaїki polskiej. Warszawa; Lodz, 1972.