ВАДКОЎСКІЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 126 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАДКОЎСКІЯ

Дзекабрысты, браты. 3 дваран Віцебскай губерні.

Іван Фёдаравіч (1790—?) — палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой; да 1826 сядзеў у віцебскай турме. У 1829 высланы ў дзеючую армію на Каўказ.

Фёдар Фёдаравіч (1800— 20.1.1844) — прапаршчык Нежынскага коннаегерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1810—12), у прыватных пансіёнах Пецярбурга. Вайсковую службу пачаў у Сямёнаўскім палку (1818), потым служыў; у прэстыжным Кавалергардскім палку. У 1824 за «непрыстойныя паводзіны» (жарты ў адрас імператара i складзеную сатырычную песню) пераведзены ў Нежынскі полк. Быў членам Паўночнага i Паўднёвага таварыстваў дзекабрыстаў i падзяляў праграму апошняга — увесці ў Расіі рэспубліканскае праўленне са знішчэннем царскай сям'і. Арыштаваны ў Курску i з 21.12.1825 утрымліваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны на веч­ную катаргу, пазней тэрмін катаргі быў скарочаны да 20, а потым да 13 гадоў. 3 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ., дзе i памёр. Аўтар рэвалюцыйных вершаў i музыкі песні «Славянскія дзевы».

Аляксандр Фёдаравіч (ка­ля 1801—пасля 1837) — падпаручнік 17га Егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне, затым у вучылішчы св. Пятра ў Пецярбургу i прыватных пансіёнах. ;Вайсковую службы пачаў падпрапаршчыкам у Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу пераведзены ў Крамянчугскі полк, потым у 17ы Егерскі. У 1823 прыняты ў Паўночнае таварыства сваім братам Фёдарам. Арыштава­ны ў час паўстання Чарнігаўскага пал­ка пад Новы, 1826, год у Белай Царкве (меў намер па просьбе брата Фёдара падняць свой полк у падтрымку паўстаўшых). Пасля следства высланы ў дзеючую армію на Каўказ. У 1830 звольнены з арміі па хваробе пад строгі сакрэтны нагляд па месцы жыхарства ў Тамбоўскай губ.