БЫЧКОВЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 282 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЫЧКОВЫ

 

Рэвалюцыянерынароднікі 1870— 80х гадоў, браты.

Яўген Іванавіч (1858—?). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Арганізоўваў у Кіеве ваенныя гурткі нарадавольцаў. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ.

Уладзімір Іванавіч (1861 — 10.8.1883). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. У 1879 арганізаваў у Кіеве  тэрарыстычны  гурток  нарада­вольцаў. Вёў прапаганду сярод рабо­чих, вайскоўцаў, моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалкоўніка. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы ва Усходнюю Сібір. Уцёк з турмы, узначаліў Харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 спрабаваў арганізаваць уцёкі ссыльных у Томску, пры арышце застрэліўся.

Аляксандр Іванавіч

(1862—27.9.1925). Нарадзіўся ў в. Ябланаўка Лысянскага рна Чаркаскай вобл. Член Кіеўскай групы нарадавольцаў. 11.4.1881 арыштаваны, сасла­ны пад нагляд паліцыі ў Магілёўскую губ. У студзені 1882 прыгавораны да катаргі i ссылкі ў Сібір; у студзені 1888 уцёк з турмы. Намагаўся аднавіць «Народную волю». У верасні 1888 зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, у 1918 член Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.