БЫХАВЕЦ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 111 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЫХАВЕЦ Юзаф

Уладзіслаў (1778—1845)

Філосаф,   пісьменнік,   перакладчык.

Нарадзіўся ў Слонімскім пав. Вышэишую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1794). Пасля 2 гады правёў у замежнай камандзіроўцы ў Германіі, дзе ўдасканальваў свае веды ў ФранкфурцкімнаОдэры i Кёнігсбергскім універсітэтах. У Кёнігсбергу слухаў лекцыі І.Канта. Пераклаў на польскую мову i выдаў некаторыя яго навуковыя творы («Да вечнага свету», 1796, i інш.). У сувязі ca службай у французскім войску ў 1806 прыпыніў заняткі па філасофіі. Вынікам вайсковай службы з'явілася яго праца «Ліст пра вайну i прызначэнне жаўнера» (1809). Пасля звальнення з арміі працаваў чыноўнікам у міністэрстве ў Варшаве. Пераклаў на польскую мову французскае выданне «Цывільная працэдура i матывацыя да кодэкса Напалеона». У 1812 удзельнічаў у вайне супраць Расіі (быў ад'ютантам Мюрата). Пасля вайны нейкі час жыў у Вар­шаве, а потым пераехаў у Вільню, дзе прысвяціў сваё жыццё навуковай дзейнасці. У 1816 надрукаваў працу «Слова пра філасофію...», каб атрымаць ка­федру філасофіі ў Галоўнай школе ў Варшаве, але ў выніку конкурсу гэту пасаду атрымаў іншы вучоны. Б. працягваў сваю асветніцкую дзейнасць. Яго філасофскія погляды фарміраваліся пад уплывам Канта, але сваім ідэалам лічыў яго вучня Ф.Бутэрвека, які пераасэнсоўваў вучэнне Канта ў духу ідэалістычнага антрапалагізму i псіхалагізму. Аўтар працы «Агляд Расіі ў плане гістарычным, статыстычным, матэрыяльным i навуковым...» (1817) i інш., перакладаў Лафантэна, І.Вашынгтона, Гердэра i інш. Памёр i пахаваны ў Вільні.

 

Літ.: Dzieje filozoficznej mysli polskiej. Krakow, 1912.