Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 320 госцяў анлайнБУЛГАК Іасафат |
(7—1838)
Уніяцкі мітрапаліт. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў каталіцкай сям'і памешчыка. Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме, пасля чаго ўступіў у Базыльянскі ордэн i стаў яго дзейным членам. Узведзены ў сан біскупа, кіраваў епархіямі, спачатку Брэсцкай, потым Луцкай. Нягледзячы на процідзеянне белага уніяцкага духавенства, дасягнуў у 1817 пасады уніяцкага мітрапаліта i, карыстаючыся ўладай, усяляк садзейнічаў узвышэнйю Базыльянскага ордэна. Б. меў спакойны, засяроджаны характар i вылучаўся вялікай набожнасцю, быў шчырым прыхільнікам папы i уніі. Гэта, аднак, не перашкодзіла частцы белага уніяцкага духавенства на чале i пад кіраўніцтвам І.Сямашкі яшчэ пры жыцці Б. пачаць падрыхтоўчыя работы да аб'яднання беларускіх уніятаў з рускай праваслаўнай царквой. Б. памёр напярэдадні аб'яднання i пахаваны на праваслаўных могілках Сергіевай пустыні паблізу Пецяргофа. |