БУДЗІЛОВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БУДЗІЛОВІЧ

Антон Сямёнавіч

[12(24).5.1846— 12(25). 12.1908]

 

Беларускі i рускі філолаг, гісторык, педагог i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Коматава на Гродзеншчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1866). У 1868 падарожнічаў па славянскіх зем­лях Аўстрыйскай імперыі. Атрымаў ступень доктара славянскай філалогіі, быў прафесарам Нежынскага гістарычнафілалагічнага інстытута, Варшаўскага i Юр'еўскага (Тартускага) універсітэтаў. Членкарэспандэнт Пецярбургскай АН (1862). 3 1907 рэдактар газеты «Московские новости». Даследаваў старажытную славянскую пісьменнасць, вывучаў літаратуру, гісторыю i літаратурныя мовы славянскіх народаў. Выступаў гарачым прыхільнікам славянскага адзінства i лічыў, што агульнаславянскай літара

турнай мовай павінна быць руская мо­ва, на якой размаўляе большасць сла­вянскага свету. Схіляўся да таго, што руская мова мае непасрэдную сувязь з мовай царкоўнаславянскай, а таму з'яўляецца  пераемніцай  яе  правоў  i прызначэння. У славістычных даследаваннях асвятляў таксама пытанні беларускай мовы. Аўтар прац «Ламаносаў, як пісьменнік...», «Даследаванне мовы старажытнаславянскага перакладу XIII слоў Грыгорыя Багаслова...» (абедзве 1871), «Аналіз састаўных частак сла­вянскага слова з марфалагічнага пунк­ту гледжання» (1877), «Першабытныя славяне ў ix мове, быце i ўяўленнях паводле даных лексікальных...» (1878— 82), «Нарыс царкоўнаславянскай граматыкі...» (1883) i інш.

 

Літ.: Б у л а х о в М.Г. Восточносла­вянские языковеды. Биобиблиогр. словарь. Т. 1. Мн., 1976.