БРЖЭСКІ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 212 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БРЖЭСКІ Мікалай

Карнілавіч (1860—9.8.1910)

 

Эканаміст, публіцыст. Нарадзіўся ў Мінску, дзе скончыў мясцовую гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Яшчэ студэнтам 4га курса атрымаў прэмію і залаты медаль за конкурсную працу «Дзяржаўныя даўгі Расіі...». Пасля заканчэння універсітэта ў 1886 атрымаў пасаду ў Міністэрстве фінансаў. 3 1891 працаваў рэферэнтам у канцылярыі Дзяржаўнага савета. У 1893 стаў членам тарыфнага і гандлёвапрамысловага камітэта Міністэрства фінансаў і адначасова намеснікам дэпартамента ўскосных падаткаў. Пагаршэнне здароўя і тое, што ён, хоць і быў праваслаўнага веравызнання, у сваім пецярбургскім доме паводзіў сябе як польскі шляхціц, перашкодзіла таленавітаму эканамісту і правазнаўцу ў яго росце па службе. Выбаршчыкі ад Мінскай губерні хацелі выбраць яго сваім дэпутатам у 1ю Дзяржаўную думу Расіі, але Б. саступіў гэта месца больш вядомым і папулярным кандыдатам. У 1909 Б. ахвяраваў сваю бібліятэку (каля 3 тыс. тамоў кашгоўнай літаратуры па фінансавых пытаннях) Віленскаму таварыству сяброў навук, якое аддзячыла ахвярадаўца наданнем яму тытула членапратэктара таварыства. Аўтар прац «Падатковая рэформа: французскія тэорыі XVIII ст.» (магістэрская дысертацыя) і «Кругавая парука сельскіх суполак...» (1887, у 1897 за яе Б. прысвоена ступень доктара фінансавага права), нарыса аб прававым становішчы сельскіх суполак. Быў рэдактарам юбілейнага выдання «Стагоддзе Міністэрства фінансаў», у якім змясціў гістарычны агляд заканадаўства аб ускосных падатках. Памёр Б. ў Расіенскім павеце. Пахаваны ў Вільні.