БОХВІЦ Фларыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 120 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БОХВІЦ Фларыян

(7.5.1799 — 9.8.1856)

 

Філосафмараліст, пісьменнік. Нарадзіўся ў мяст. Мір на Навагрудчыне. Бацька яго быў пратэстантам, але значнага ўплыву на сына не меў, затое маці, шчырая каталічка, выхавала яго ў духу сваёй веры, што ў далейшым адбілася на поглядах Б. Пачатковую адукацыю атрымаў у дамініканскай школе ў Нясвіжы. Пасля вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага універсітэта. Па заканчэнні універсітэта працаваў адвакатам у Навагрудку. Ажаніўшыся з П.Маеўскай, сястрой маці А.Міцкевіча, пасяліўся ў фальварку Васькаўцы, дзе і гаспадарыў да канца свайго жыцця. Заняткі адвакатурай не вельмі яму імпанавалі, і ўвесь сврй вольны час ён аддаваў філасофскім і рэлігійнамаральным разважанням, спрабаваў сябе і на літаратурнай ніве. У 1838 ён выдаў сваю першую кнігу «Форма майго мыслення» (без пазначэння прозвішча аўтара). Твор быў прыхільна сустрэты крытыкай, і ў наступным годзе Б. перавыдаў яго пад той жа назвай, але з пазначэннем прозвішча. Пазней выйшлі яго працы «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—2, 1838—41), «Асновы маіх думак і пачуццяў» (1842), «Думкі аб выхаванні чалавека» (1847).

Са сваіх пазіцый Б. імкнуўся прымірыць філасофію і боскае адкрыццё, рэлігію з навукай. Процілегласць зыходных прынцыпаў абумовіла супярэчлівасць яго філасофскіх і эстэтычнапедагагічных поглядаў. Праграму навучання ён грунтаваў на прынцыпах асветніцтва і рэлігійнай маралі, а галоўнай мэтай выхавання лічыў удасканаленне розуму і пачуццяў. Выказваўся за неабходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамадства. Б. быў вельмі таварыскі і гасцінны, у яго доме заўсёды збіралася навакольная інтэлігенцыя. Пахаваны ў в. Дарава Ляхавіцкага рна. На помніку надпіс: «Твой прыклад няхай паказвае нам шлях праўды».

 

Літ. М о х н а ч Н.Н. От Просвешення к революцнонному демократазму. Мн., 1976.