Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 513 госцяў анлайнБОРЗАБАГАТЫ Уладзіслаў |
Канстанцінавіч (1831—86)
Рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64, мемуарыст. Нарадзіўся ў маёнтку Рутка Навагрудскага пав. ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1846 прымкнуў да тайнай арганізацыі Братні саюз літоўскай моладзі, дзе спачатку ядналася вучнёўская моладзь, а ў 1848 у яе ўліліся рамеснікі, разначынцы, аднадворцы, дробная шляхта. У ідэйнай праграме саюза былі патрабаванні ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзялення іх зямлёй, вызваленне Польшчы і абвяшчэнне яе самастойнай рэспублікай. За ўдзел у саюзе Б. быў выключаны з гімназіі (1849). 3 1856 слухаў лекцыі на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 Б. прызначаны паўстанцкім камісарам Навагрудскага пав. Быў аднадумцам К.Каліноўскага, абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі памешчыцкай зямлі і маёмасці. За ўдзел у паўстанні завочна прыгавораны да пакарання смерцю. 3 1865 у эміграцыі, займаўся медыцынскай практыкай. Удзельнік франкапрускай вайны 1870—71. У час Парыжскай камуны быў галоўным медыкам парыжскага шпіталя. Пасля вяртання ў 1874 на радзіму высланы ў Кастрамскую губ., дзе працаваў земскім урачом. Аўтар успамінаў пра паўстанне. Памёр у Любяшове Пінскага пав. (цяпер Валынская вобл., Украіна).
Літ.: Восстанне в Литве н Белорусснн 1863—64 гт. М., 1965 (Восстанне 1863 г. Матерналы н документы). Г.В.Кісялёў. Лип.: Восстание в Литве и Белоруссии 1863—64 гг. М., 1965 (Восстание 1863 г. Материалы и документы). Г.В.КісялёУ. |