БЖАСТОЎСКІ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 117 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЖАСТОЎСКІ Ігнат

(1823—75)

 

Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863— 64 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду (з 1798 графскі), прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Беларусі, Літвы i Польшчы. Вучыўся ў Мінску, Маскве. Працаваў старшынёй крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у Віленскім з'ездзе «белых» як прадстаўнік ад Магілёўскай губ. У час паўстання член грамадзянскай камісіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на бела­рускай i польскай мовах. У чэрвені 1864 сасланы ў Енісейскую губ., дзе i памёр.