БЕРКМАН Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 296 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕРКМАН Юзаф

(4.8.1838—19.7.1919)

 

Удзельнік паўстання 1863—64, жывапісец. Нарадзіўся ў Валожыне ў сям'і ўрача. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў медыцыну ў Маскве, вучыўся на матэматычнапрыродазнаўчым факультэце Пецярбургскага універсітэта, адначасова наведваў заняткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У кастрычніку 1861 за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі арыштаваны i на працягу 3 месяцаў зняволены ў Петрапаўлаўскай i Кранштацкай крэпасцях. Пасля вызвалення выехаў у Вільню, дзе зблізіўся з братамі Далеўскімі, удзельнічаў у друкаванні i распаўсюджванні рэвалюцыйных адозваў. 3 верасня 1862 працягваў вучобу ў Пецярбургу. 3 пачаткам паўстання 1863— 64 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве вярнуўся на радзіму. Змагаўся са зброяй у руках на Ашмяншчыне, у т.л. ў атрадзе З.Мінейкі. 12.10.1863 у баі каля в.; Рудзішкі паранены, трапіў у палон.. Засуджаны да 4 гадоў катаргі. Працаваў на сярэбраных капальнях у Нерчинску. За спробу ўцячы тэрмін пакарання падоўжаны яшчэ на 4 гады. 3 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную майстэрню, у 1877 — у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 — у Лібаве (Ліепая, Латвія), з 1884 — у Варшаве,дзе i памёр. Пісаў пераважна сцэны паўстання i жыцця ссыльных паўстанцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серыі акварэляў (да Вял. Айч. вайны захоўваліся ў Львоўскай карціннай галерэі). Сярод работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914; усе захоўваюцца ў Іркуцкім абласным мастацкім музеі).