Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 164 госцяў анлайнБЕЛАБЛОЦКІ Браніслаў |
(1861—14.4.1888)
Рэвалюцыянердэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў в. Астрашын Слуцкага пав. Мінскай губ. ў збяднелай шляхецкай сям'і. Скончыўшы Мінскую гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта i адначасова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народней волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А.Герцэна, М.Чарнышэўскага, В.Бялінскага, М.Дабралюбава. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят» 1ы, вёў рэвалюцыйную прапаганду. Друкаваўся ў часопісе «Ateneum» («Атэнэум»), газеце «РггедЦр! Tygodniowy» («Штотыднёвы агляд»). У літаратурнакрытычных творах падкрэсліваў класавы характер літаратуры, патрабеваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызваленню працоўных. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкавеў т.зв. «арганічную тэорыю гремедства» Г.Спенсера, адзначаў, што рухаючай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, які перакладаў «Капітал» К.Маркса на польскую мову.
Тв.: Szkice spoleczne i literackie / Oprac. S. Sandler. Warszawa, 1954. Літ.: Мальдзіс А. Верны вучань рэралюцыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап.; Малевич С.А. Вопросы исторического материализма в трудах Людвига Крживицкого. Мн., 1971; Sandler S. U pocz№tkуw marksistowskiej krytyki literackiej w Polsce; Bronisіaw Biaіobіocki. Wrocіaw, 1954; Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2. Warszawa, 1958. С.А.Малевіч. |