БАРЫЧЭЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 222 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

67.1%UNITED STATES UNITED STATES
11.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.6%CANADA CANADA
4.3%BELARUS BELARUS
2.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.5%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРЫЧЭЎСКІ

(БарычэўскіТарнава) Іван Пятровіч (1810—87)

 

Беларускі археограф, гісторык, эт­нограф, фалькларыст i перакладчык. Нарадзіўся ў сям'i святара Мінскай епархіі.   Выхоўваўся   ў   Мінскай  ду­хоўнай семінарыі, потым у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі са ступенню старшага кандыдата ў 1833—35 быў выкладчыкам славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. Пазней служыў на адміністрацыйных пасадах у ведамствах шляхоў зносін i публічных збудаванняў, дзяржаўных маёмасцей i інш. Навуковалітаратурную дзейнасць пачаў у 1837 арти­кулам» ў часопісе «Журнал Министер­ства народного просвещения», сярод ix «Пра рускі летапіс у Літве, названы Хронікай Быхаўца» (1838), «Першае падарожжа англічан у Расію ў 1553» (1838) i інш. У 1840—41 паявілася яго першая вялікая праца «Аповесці i паданні народаў славянскага племені» (у 2 частках), працягам якой былі «Народныя славянскія апавяданні» (1844). Гэтыя працы ўключалі значную колькасць матэрыялаў, якія публікаваліся ўпершыню. Б. адзін з першых пачаў вывучаць гісторыю i старажытнасці народаў Вялікага княства Літоўскага, напісаў грунтоўныя працы «Даследаванне пра паходжанне, назву i мову літоўскага народа» (1847), «Праваслаўе i руская народнасць у Літве» (1851) i шэраг артыкулаў. Пазней Б. рэдагаваў 5ы том выдання «Акты Заходняй Расіі». Аўтар шэрага публікацый i артыкулаў па розных галінах ведаў, а таксама зрабіў шмат выкладак па пи­таниях гісторыі епархій i іерархаў, апісання манастыроў, гісторыі i старажытнасцей, гісторыі кнігадрукавання, мовазнаўства, статыстыкі, этнаграфіі i інш. Памёр у Выбаргу.