Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 181 госцяў анлайнБАЖАНАЎ Аляксей |
Міхайлавіч (1820—6.8.1889)
Вучоны аграном, эканаміст, асветнік. Скончыў ГорыГорацкі земляробчы інстытут (1851). Працаваў выкладчыкам кафедры прыродазнаўчай гісторыі i сельскай гаспадаркі Маскоўскай духоўнай семінарыі (1851—61), загадваў вучэбнапрактычным хутарам Маскоўскага таварыства сельскіх гаспадароў. Абараніў магістэрскую дысертацыю «Пра вырошчванне пшаніцы, з апісаннем парод, якія разводзіліся ў Расіі» (1856). Аўтар падручнікаў i навуковапапулярных прац: «Пачатковыя асновы батанікі», «Папулярныя настаўленні аб доглядзе рагатай жывёлы...» (абедзве 1853), «Дапаможнік па развядзенні, гадоўлі i выкарыстанні буйной рагатай жывёлы. Дастасаваны да кліматычных i сельскагаспадарчых умоў Расі» (1867) i інш. 3 1863 прафесар ГорыГорацкага земляробчага інстытута (з 1864 у Пецярбургу), потым Пецярбургскага ляснога інстытута. У 1882—83 дырэктар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі i лесаводства (Ковенская губ.), потым памочнік папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. Быў членамкарэспандэнтам вучонага камітэта Міністэрства дзяржаўных маёмасцей i дарадчым членам ветэрынарнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. Вывучаў стан сельскай гаспадаркі ў Германіі, Англіі, Бельгіі, Францыі, удзельнічаў у Парыжскай сусветнай выстаўцы; пераклаў працу В.Баўмейстара «Аб развядзенні, утрыманні i выкарыстанні свойскіх жывёл» (1865). Меў маёнтак у Гродзенскай губ., дзе эксперыментальна правяраў, а потым пашыраў перадавыя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі. Абвяргаў распаў сюджанае тлумачэнне гаспадарчай адсталасці Расіі яе дрэннымі прыроднакліматычнымі ўмовамі, паказваў перавагі вольнанаёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай. Лічыў неабходным пераход ад трохполля да шматполля, прапагандаваў выкарыстанне сельскагаспадарчых машын, распрацаваў методику разліку ix эфектыўнасці. Выказваўся за наладжванне дзяржаўнай сістэмы страхавання, прадастаўленне сялянам крэдыту, паляпшэнне статыстычнага i бухгалтарскага ўліку, развіццё сельскагаспадарчай адукацыі.
Тв.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. Спб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. Спб., 1863; 2 изд. Спб., 1867. Літ.: Цитович С.Г. ГорыГорецкий земледельческий институт — первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836—1864). Горки, 1960; Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 41—42, 46—47. В.М.Бусько.
|