БАГРЫМ Паўлюк

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 480 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГРЫМ Паўлюк

[Павел Восіпавіч; 1813 (?) — 1891]

 

Беларускі паэт дэмакрат. Нарадзіўся ў в. Крошын Навагрудскага павета (цяпер Баранавіцкі рн) у сям'і рамесніка. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай парафіяльнай школе. 3 дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера i Эзопа,

якія ўразілі яго хараством вершаскладання i гуманізмам. Пад уплывам фальклору паэзіі Ю.Нямцэвіча i А.Нарушэвіча, яе свабодалюбства i антыфеадальнай накіраванасці Б. сам стаў складаць вершы. У ix гучалі замілаванасць да роднага краю, яго прыроды, людзей, боль за ix нялёгкае жыццё пры паншчыне, імкненне да свабоды. Сялянскія хваляванні, што адбыліся ў роднай вёсцы, не пакінулі Б. ў баку, i ён адгукнуўся на гэтыя падзеі сваімі вершаванымі радкамі, чытаў аднавяскоўцам забароненыя вершы іншых аўтараў. Пры вобыску жандармы знайшлі ў Б. спіс ананімнага вершаванага твора «Гутарка пана з хлопам». За распаўсюджванне антыпрыгонніцкіх вершаў ён быў здадзены ў рэкруты i прайшоў доўгі i нялёгкі шлях царскай службы. Вярнуўшыся, працаваў кавалём у роднай вёсцы. Пра яго майстэрства сведчыць вялікая прыгожая выкаваная ім жырандоль (люстра), якая да гэтага часу знаходзіцца ў Крошынскім касцёле. Над яе стварэннем ён працаваў некалькі гадоў. 3 яго творчай спадчыны да нас дайшоў толькі адзін верш

«Заиграй, заиграй, хлопча малы...», напісаны ім у юнацкім узросце i надрукаваны ва ўспамінах навагрудскага адваката І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854). Вось што піша Яцкоўскі: «... Сенатар i рэктар хвалілі поспехі вучняў, гаворачы, што ксёндз Магнушэўскі робіць паслугу краю. Гэта пахвала тым менш здавалася яму падступнай, што ён у глыбіні душы быў перакананы ў яе шчырасці. I вось пачаў разважаць, якія ў тых бедных хлопцах схаваны таленты, якім, калі б дапамаглі развіцца, можна было б дасягнуць вялікай карысці, — што адзін асабліва мог бы зрабіцца славутым паэтам, i як доказ выклікаў Пётрака, каб ён прачытаў уласныя вершы на беларускай гаворцы, напісаныя без чыйгонебудзь натхнення i ўзору. Заахвочаны гэтым, Пётрак дастаў сшытак i, не прадбачачы, што можа быць пакараны за тое, за што дабрадушны ксёндз яго столькі разоў хваліў, пачаў чытаць свае журботныя элегіі, з якіх толькі некалькі строф засталося ў аўтара ў памяці, i якія тут прыводзім (паралельна ў кнізе падаецца польскі мастацкі пераклад, апушчаны намі. — Рэд.): Заиграй, Зайграй, хлопча малы, // I ў скрыпачку i ў цымбалы, // А я зайграю ў дуду, // Бо ў Крашыне жыць не буду. // Бо ў Крашыне пан сярдзіты, // Бацька кіямі забіты, // Маці тужыць, сястра пла­ча, // Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..

Такія i да таго падобныя чуллівыя нараканні хлопчыка, які меў усяго дзесятак з нечым год, кранулі пачцівага ксяндза, але зусім іншы ўплыў рабілі яны на бессардэчных экзаменатараў, якія, аднак, шэсць ці сем элегій выслухалі з прытворным спачуваннем, паглядаючы толькі адзін на аднага ў

найбольш выразных месцах. Пасля прачытання сенатар загадаў аддаць яму сшытак, i абодва паехалі з абяцаннем, што падумаюць пра лес такога надзвычайнага паэта. Ксёндз яго пагладзіў у знак задавальнення i запэўніў, што гэта яму пойдзе на карысць. Аднак якое ж было яго засмучэнне i роспач, калі праз некалькі дзён бязвінны хлопчык быў забраны паліцыяй у рэкруты, якіх ён так баяўся... Пётрак з Крошына за талент, дадзены яму ад бога, зазнаў самае жорсткае няшчасце!» (Jackowski J. Powiesc z czasu mojego, czyli Przygody litewskie. 2 wyd. Poznan. 1858. S. 257—265. Пераклад з польск.). Верш — сапраўдны шэдэўр бел. лірыкі 19 ст., ён кранае глыбінёй i непасрэднасцю пачуццяў, яркім народнапесенным каларытам, сілай пратэсту супраць прыгону.

Б. памёр i пахаваны ў роднай вёсцы.

 

Літ.: Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. 2 выд. Мн., 1962.