БАГДАНОЎСКІ Яўстафій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 490 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГДАНОЎСКІ Яўстафій

Іванавіч (1833—88)

 

Вучоны ў галіне медыцыны, акадэмік (1880). Нарадзіўся ў в. Падолкава Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. ў сям'і святара. Сярэднюю адукацыю атрымаў ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1853 паступіў на казённы кошт у медыкахірургічную акадэмію, якую скончыў у 1858 з залатым медалём. Быў пакінуты пры інстытуце па ўдасканаленні ўрачоў, дзе пачаў займацца самастойна навуковай дзейнасцю. Абараніў дысертацыю «Пра рэзекцыю локцевага сучлянення» i атрымаў выключныя ступені доктара хірургіі i доктара медыцыны (1861). Для ўдасканалення ведаў пасланы за мяжу. Быў выбраны ад'юнктпрафесарам акадэміі на кафедры хірургічнай акадэмічнай клінікі. У сакавіку 1868 ардынарны прафесар. У час рускатурэцкай вайны 1877—78   працаваў  у  дзеючай  арміі кансультантамхірургам ад Таварыства Чырвонага Крыжа. Аўтар шэрага навуковых прац. Быў выдатным педаго­гам, выкладаў свой прадмет проста i ясна. Меў шмат вучняў i памочнікаў, якія пазней праславілі айчынную медыцыну. Пры рашэнні пытання аб правядзенні аперацыі ён гаварыў сваім вучням: «Пастаў сябе на месца хворага i тады вырашай, што i як яму рабіцы рэзаць або літаваць, кансерваваць ці бравіраваць». Смерць застала яго ў аперацыйнай зале адразу пасля заканчэння аперацыі, якая праводзілася пад яго кіраўніцтвам.

 

Тв.: Опыты переноса костей от одного животного к другому // Медицинский вестн. 1861. №10; Стрельчатое прижигание // Там жа. 1862. №35. г.А.Маслыка.