Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 172 госцяў анлайнАНЦЫПА |
(А н ц ы п a Ч ы к у н с к i) Ільдафонс Дзяменцьевіч [1815 (?) — 6.6.1863]
Удзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі i ў Польшчы. Нарадзіўся ў в. Мілавань каля Гродна. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31. У эміграцыі (Францыя) быў членам Польскага дэмакратычнага таварыства, выступаў у друку па пытаннях арганізацыі новага ўзброенага паўстання. У час паўстання 1848 камандаваў сялянскім атрадам на Пазнаншчыне. У 1859 вярнуўся ў Расію i жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата (Быхаўскі пав. Магілёўскай губ.). 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім пав. Паўстанцы грамілі валасныя канцылярыі, ссякалі тэлеграфныя слупы, палілі масты і, як сказана ў заключэнні палявога аўдытарыяту, «абвяшчалі вызваленне сялян ад усіх павіннасцей, бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду i роўнасць». 28.4.1863 яго атрад быў разбіты. А. схапілі i па прыгаворы ваеннага суда расстралялі ў Магілёве.
Літ.: В.[Ратч). Очерки мятежного движения в Могилёвской губернии в 1863 г. Вильна, 1865; Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг. М., 1965 (Восстание 1863 года. Материалы и документы). Г.В.Кісялёў. |