АЖЭШКА (Orzeszkowa)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 353 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЖЭШКА (Orzeszkowa)

АЖЭШКА   (Orzeszkowa, дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841—18.5.1910)

 

 

Польская пісьменніца рэалістычнага кірунку, палымяны гуманіст i дэмакрат. Нарадзілася ў б. маёнтку Мількаўшчына Гродзенскага павета. Выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве (1852—57). Да вяршынь тагачаснай еўрапейскай культуры паднялася дзякуючы самаадукацыі, назаўсёды захавала веру ў навуку i чалавечы розум. Выключную ролю ў фарміраванні яе светапогляду адыгралі нацыянальнавызваленчая барацьба польскага i беларускага народаў i сялянская рэформа на Беларусі 1860х гадоў, якія яна назвала «сваімі універсітэтамі». Яны вызначылі i яе пісьменніцкае прызначэнне: «Гэты момант зрабіў рашучы ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ва мне жаданне служыць Радзіме па меры сіл i характеру маіх здольнасцей; з яго агню i слёз узнікла ва мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку для таго выратавальнага моста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Пазней мяне апаноўвалі ўсякія сумненні, але ў ідэі любасці да Радзімы i абавязку служыць ёй я ніколі не сумнявалася... Усё гэта зрабіў са мной i ва мне год 1863. Калі б не яго малат i разец, мой лёс быў бы іншы i, відаць, я не стала б пісьменніцай». У час паўстання 1863—64 А. была сувязной партызанскага атрада Р.Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся, дапамагала медыкаментамі, харчаваннем, хавала ў маёнтку Траўгута пасля разгрому яго атрада, а потым, рызыкуючы жыццём, адвезла яго да граніц Каралеўства Польскага. Перажыўшы горыч задушэння паўстання, яна займалася самаадукацыяй, адначасова рабіла першыя спробы ў мастацкай творчасці. У 1869 пераехала на сталае жыхарства ў Гродна, дзе i памерла.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1866 апавяданнем «Малюнак з галодных гадоў», навеяным успамінамі пра голад беларускай прыгоннай вёскі. У далейшым А. звяртаецца да жанру аповесці i рамана. У артыкуле «Некалькі заўваг аб рамане» (1866) адзначала яго здольнасць да шырокага i поўнага адлюстравання жыцця грамадства. Аднак яе раннія раманы канца 1860х гадоў: «Апошняе каханне», «У клетцы», «На правінцыі» — даволі маралізатарскія i схематычныя, у вобразах станоўчых герояў — капіталістычных дзялкоў — адлюстраваны ідэалы «варшаўскага пазітывізму» наконт буржуазнага прагрэсу i ўсеагульнага дабрабыту. Рэчаіснасць абвергла ix, а сама  пісьменніца пераглядае  канцэп­цыю «тэндэнцыйнага» рамана, каб стаць мастакомрэалістам. У яе раманах «Пампалінскія» i «Сям'я Брохвічаў» (абодва 1876) сатырычна паказаны саслоўная фанабэрыя, эгаізм i паразітычнае існаванне шляхецкай арыстакратыі. Прыёмы сатырычнага гратэску сведчаць пра добрае веданне твораў М.СалтыковаШчадрына, пазней станоўчы ўплыў на яе творчасць зрабілі Л.Талстой i І.Тургенеў. У 1870я гады пісьменніца становіцца на чале жаночага руху ў Польшчы, вы­ступав з артыкуламі «Аб жаночым пытанні» i «Некалькі слоў пра жанчын» (абодва 1870), у якіх вылучае дзве асноўныя праблемы: палітычнага i сацыяльнага раўнапраўя жанчын i карэннай змены ix выхавання, падрыхтоўкі да карыснай прафесійнай i грамадскай дзейнасці. Шырокую вядомасць на радзіме i за мяжой атрымаў раман «Марта» (1873), прасякнуты палымяным пратэстам аўтара супраць рабства жанчыны ў тагачасным свеце. Імкненнем актыўна ўплываць на грамадскую свядомасць пазначаны зб. апавяданняў «3 розных сфер» (т. 1—3, 1879—82), дзе пісьменніца выступіла ў абарону пакрыўджанай беднаты: «Я хацела ведаць, як жыве, што думае i адчувае чалавек у маленькай хатцы з акенцам ля самай зямлі». 1880я гады — час найвышэйшага ўздыму творчасці А., калі створаны раманны эпас «Над Нёманам» (1887) i вялізнае эпічнае палат

 

Пахаванне Э.Ажэшкі ў Гродно. Фотаздымак 1910.

 

но — аповесщ і апавяданні з жыцця беларускага народа. У рамане «Над Нёманам» яна ўзнімае надзённыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. Шляхецкі засценак, што жыве сялянскім жыццём з усёй яго паэзіяй працы, дэмакратычная інтэлігенцыя двара Карчынскіх з моцнымі традыцыямі нацыянальнавызваленчай барацьбы i група касмапалітаўарыстакратаў, адарваных ад народнага жыцця, — сюжэтныя лініі рамана, гарманічна сцягнутыя ў адзін вузел. Паводле Ю.Кшыжаноўскага, А. стварыла нацыянальны эпас, «поўны радасці, натхнёнай працы i веры ў чалавека». Палымяным гуманістычным пафасам прасякнуты яе творы пра цяжкае жыццё беларускага народа, раскрыты лепшыя рысы яго нацыянальнага характеру, сцверджаны задаткі вялікага развіцця, што тояцца ў прыніжаным, але стойкім i цярплівым беларускім народзе — аповесці «Нізіны» (1884), у якой чуюцца адгалоскі «Мужыцкай праўды» К.Каліноўскага, «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданні «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар», «На следстве» i інш. Палемічна завостраная назва аповесці «Хам» абумоўлена гуманістычнай ідэяй сцвердзіць героем жыцця чалавека з народа, які ўвасабляе магутныя сілы, духоўнае багацце, хараство беларусаў. Фальклору беларусаў прысвечаны паэтычныя нарысы «Людзі i кветкі па бе­регах Немана» (1888—91). У вуснапаэтычнай творчасці бачыць А. выяўленне духоўнага багацця беларусаў. Пісьменніца збірала i сама рабіла фальклор

ныя запісы. Бясспрэчнымі доказамі розуму i пачуцця прыгожага ў беларусаў яна лічыла лірычную народную песню, баладу, паэтычныя назвы раслін, на­родную медыцыну. «Вельмі пашырана думка, — пісала А., — што сяляне зусім абыякавыя да навакольнай при­роды, яе хараства i не заўважаюць з'яў, што не ўплываюць на ix штодзённае жыццё. Дзіўна, як такая думка можа існаваць, калі ёсць народная песня, у якой урыўкамі i ў рознай ступені пластычнасці, але густа рассеяны малюнкі прыроды i назіранні над яе з'явамі. Гэтай думцы без сумнення супярэчыць таксама i веданне народам расліннага свету, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найменшай былінкі, якія растуць на той жа зямлі, што i ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б свае назвы, а ўжо ў гэтых назвах выяўляецца назіральнасць, выказаная ў жывапіснай i паэтычнай, іншы раз грубай, але выразнай форме». У 1890я гады творы А. часткова трацяць вастрыню сацыяльнай праблематыкі за кошт паглыблення маральнаэтычных матываў (зборнік апавяданняў «Меланхолікі», 1896), але ў адмаўленні супярэчнасцей капіталістычнай рэчаіснасці i дэкадэнцкага мастацтва яскрава выявіўся рэалізм пісьменніцы. Апошні зборнік навел «Gloria victis» («Слава пераможаным!», 1910) услаўляе герояў паўстання 1863—64 i традыцыі нацыя­нальнавызваленчай барацьбы.

Апошнія гады жыцця А. цесна звя

 

Дом у якім жыла Э.Ажэшка ў Гродне.Здымак 1910.

 

заны з беларускай мясцовасцю Фларыянаў, дзе ў маёнтку Бохвіца (цяпер землі калгаса імя Ламаносава) у час летняга адпачынку пісьменніца збірала польскую i беларускую інтэлігенцыю, там наладжваліся літаратурныя i музычныя вечары, спектаклі. Падтрымліваючы творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, А. цікавілася беларускай i ўкраінскай літаратурай, вяла актыўную перапіску з I.Франко, сябравала з Ф.Багушэвічам, высока ставіла яго творчасць i прапагандавала яе. «Быў у мяне нядаўна пан Багушэвіч, — пісала яна вучонамуэтнографу Я.Карловічу, — i чытаў мне казку — доўгую, поўную фантазіі, якую напісаў пабеларуску. Гэта прыгожы талент. Польскія вершы яго слабыя, але беларускія, на мой погляд, выдатныя. Трэба было б усімі сіламі заклікаць яго да работы ў гэтым кірунку».

Творы А. стаяць ля вытокаў белару­скага тэатра. Для беларускай сцэны былі зроблены інсцэніроўкі апавядання «У зімовы вечар» (драм, перапрацоўка Власта — В.Ластоўскага) i аповесці «Хам». Яны ставіліся трупай І.Буйніцкага, шматлікімі самадзейнымі i паўпрафесійнымі гурткамі. Спектак­лем «У зімовы вечар» 14.9.1920 адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, у 1921 у БДТ пастаўлены «Хам» (рэж. абодвух спектакляў Ф.Ждановіч), у 1923 «Рысь» паставіла трупа У.Галубка.

На беларускую мову перакладзены творы «Гэдалі» (Вільня, 1907), «У зімовы вечар» (Вільня, 1927). Асобным выданнем у перакладзе Я.Брыля i Я.Бяганскай выйшла яе кн. «Выбранае» (1975).

У Гродне ў доме, дзе з 1894 жыла А., адкрыта пастаянная экспазіцыя, на будынку — мемарыяльная дошка, пастаўлены помнік, адна з цэнтральных вуліц горада названа яе імем.

 

Тв.: Рус. пер. Соч. Т. 1—5. М., 1953—54.

Ліш.: Га пав a В.І. Эліза Ажэшка: Жыццё i творчасць. Мн., 1969; История польской литературы. М., 1968. Т. I'. С. 503—514; Jankowski Е. Eliza Orzesz­kowa. Warszawa, 1964. В.І.Гапава.