АБРАМ0ВІЧ Марыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АБРАМ0ВІЧ Марыян

Станіслаў (25.3.1871 — 7.1.1925)

 

 

Рэвалюцыянернароднік, дзеяч куль­туры Беларусі i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Цвер. Скончыўшы гімназію ў Маскве, у 1888 паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Яшчэ ў час вучобы ў гімназіі А. пазнаёміўся з сацыялістычным рухам, а ва універсітэце знаходзіўся пад уплывам ідэалогіі «Народнай волі» i партыі «Пралетарыят». 3 1888 член студэнцкай арганізацыі «Гурток польскі», быў дэлегатам гэтай арганізацыі на з'езд Саюза польскай моладзі ў Варшаве ў 1889. 9.3.1890 арыштаваны разам з Н.Чарноцкім, Ядвігіным Ш. i інш. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях i зняволены ў Маскоўскую турму Бутыркі. У турме прыняў удзел у заснаванні Першага беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтамі якога было «якім бы то ні было спосабам — легальным ці нелегальным — стварыць Беларускае друкаванае слова», «пад час летніх вакацый ісці ў Беларускі народ, будзіць i пашыраць паміж яго нацыянальную свядомасць». Пасля адбыцця турэмнага зняволення выехаў за мяжу, дзе ў роз­ных універсітэтах вывучаў філасофію, наладжваў цесныя кантакты з поль­скай сацыялістычнай эміграцыяй, прымаў удзел у выданні ў Парыжы зборніка («Пабудка»). Неаднаразова прыязджаў ва Усх. Прусію, дзе друкаваў агітацыйную літаратуру, а потым перапраўляў яе ў Расію. Праз Чарноцкага ён атрымаў у Маскве слуцкі варыянт перекладу на беларускую мову польскай агітацыйнай брашуры «Бацька Шыман». У 1892 A. выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) гэту брашуру пад назвай «Дзядзька Антон». У 1892 ён арыштаваны ў Варшаве за распаўсюджванне пракламацый. Пасля двухгадовага зняволення ў Варшаўскай цытадэлі асуджаны на 3 гады зняволення ў пецярбургскай турме «Крыжы» i на 6 гадоў пасялення ў Сібіры. A. быў адным з трох вязняў, якія пасля смерці цара Аляксандра III адмовіліся прысягаць на вернасць яго наследніку Мікалаю II. Пасля адбыцця ссылкі ў 1902 жыў на Каўказе, потым пад Харкавам. Па хадайніцтве Пецярбургскай АН яму было дазволена жыць у Пецярбургу, дзе ён працаваў кіраўніком рабочай бібліятэкі «Труд». Пасля ліквідацыі бібліятэкі ў 1908 пераехаў у Вільню, потым у Варшаву, дзе працаваў да 1915 ва Упраўленні чыгунак. За ўдзел у арганізацыі Народнага універсітэта ў Варшаве зноў арыштаваны. У час незалежнасці Польшчы працаваў у архівах Варшавы, быў членам Таварыства бы­лых палітычных вязняў. Меў вялікую бібліятэку, у якой былі рэдкія беларускія выданні. Веды па беларускай мове ўдасканальваў на Навагрудчыне, быў знаёмы з М.Федароўскім. Пасмяротна (1930) узнагароджаны Крыжам Незалежнасці.

 

Літ. Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2; Gzarnocki N. Przyczynki do histo­rii PPS // Ksiкga pami№tkowa PPS. Warzawa, 1923; Turonek F. Wokуі genezy Dziadџfki Antona // Slavia orientalis. 1983. №3. М.А.Сакалова.