ХРАПТОВІЧ Іаахім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 555 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХРАПТОВІЧ Іаахім

Ігнацый Юзаф Літавор (4.1.1729— 4.3.1812)

 

 

Грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду,

прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы на Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. 3 1765 маршалак Галоўнага трыбунала Вялікага княства Літоўскага, узначальваў дыпламатычныя місіі ў Парыжы i Вене. Адзін ca стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член Адукацыйнай камісіі (установы па кіраўніцтве народнай асветай), загадваў дэпартаментам акадэміі i школ Вялікага княства Літоўскага. 3 1780 кіраўнік каралеўскай групоўкі магнатаў i шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім, з 1791 міністр замежных спраў, з 1793 канцлер Вялікага княства Літоўскага. У канцы 18 ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». Аўтар вершаў на польскай мове: «Гімн да прыгажосці», «Дуб i трысцінка», «Аб каханні», «Адказ Храптовіча Карпінскаму», «Храналогія роду Храптовічаў» (апублікаваны ў 1890—91), артыкула «Паэзія» (1781) i інш. У сваіх радавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнева (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чыншам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i інш.). Частку кнігазбору ён набыў у бібліяфіла Ю.Залускага (1768), частку ў рымскага кардынала І.Імперыяле. У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экзэмпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская класічная літаратура, творы па гісторыі Беларусі, Літвы i Польшчы. Бібліятэкай X. карысталіся вучоныя І.Лялевель, Ф.Малеўскі, Я. i A. Снядэцкія , бываў у ёй А.Міцкевіч , бібліятэкарамі працавалі М.Вольскі' , Я.Чачот .

У рэфарматарскай дзейнасці X. (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася імкненне прадстаўнікоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянта вядзення маянтковай гаспадаркі ва ўмовах развіцця таварнаграшовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы. Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд X. даюць яго творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». У першым творы ён разглядаў праблемы палітэканоміі, у другім, поруч з прававымі праблемамі, выкладаў свае агульнафіласофскія i сацыялагічныя канцэпцыі. X. прытрымліваўся дэістычнага погляду на свет. Асэнсоўваючы грамадскае жыццё, X. адзначыў наяўнасць у ім «натуральнага парадку», які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўсіх членаў грамадства. Для падтрымкі такого па­радку ў супольным жыцці заключаюц

ца дагаворы. Чым бліжэй закон да на­туральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры ўсяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі,  інтарэсамі.

 

 

правамі i абавязкамі. Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамадстве, то кожны павінен лічыцца з патрэбамі іншых членаў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім маёмасным становішчам. I тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закры­тую для яго сферу. Нягледзячы на класавую абмежаванасць поглядаў X., у яго вучэнні ёсць прагрэсіўныя мо­менты. Маральны парадак ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку пры­роды. Маральныя законы цалкам адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей — гэта вынікае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім відавочна, карысны роду люд­скому». Фізіякраты, да ix належаў i X., грамадства разглядалі як натуральны арганізм, што складае частку прыро­ды, у якую ўваходзяць чалавек i яго маральныя прынцыпы. Калі ж чалавек вырваны з заканамернай сувязі прыро­ды (не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i гра­мадства. «Якія ж ён можа мець абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу». Гэта канцэпцыя дае права сцвярджаць, што X.  лічыў чалавека i  яго  здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам вытворчасці. Сваімі гаспадарчымі рэформамі i вызваленнем ся­лян ад прыгоннай залежнасці X. абгрунтоўваў магчымасць здзяйснення расшыранага ўзнаўлення. Ен верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» ўзнікае магчымасць стварэння пастаянна растучай забяспечанасці i асветы для ўсіх. Гэта быў асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм X. праяўляўся ў павазе да асобы' селяніна, прызнанні яго натуральных правоў, ва ўвазе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць X. атрымалі прызнанне i падтрымку. Ураджэнка Навагрудчыны паэтэса Т.Глінская дала высокую (з пункту погляду абстрактнага гуманізму) ацэнку рэформе X. ў паэме «Шчорсы».

 

Тв.: Prawo natury. Warszawa, 1814.

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (До 1917 г.). Мн., 1973. С. 216—218.

Э.К.Дарашэвіч