СТРАЙНОЎСКІ Іеранім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 478 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТРАЙНОЎСКІ Іеранім

(20.9.1752—1815)

 

 

Мысліцель i прававед 2й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава Крэменецкага пав. (Валынь). Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэ­на піяраў, у якім быў з 1776 па 1788. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнее i палітычнае права, права народаў i палітычную эканомію. У 1780 прызначаецца прафесарам ка­федры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. 3 таго часу яго навуковая i педагагічная дзейнасць цесна звязана з гістарычным лёсам Беларусі i Літвы. Ён удзельнічаў у рабоце Камісіі нацыянальнай адукацыі, уваходзіў у склад камісіі па падрыхтоўцы праектаў грамадзянскага i крымінальнага кодэксаў. У 1799—1806 быў рэктарам Віленскай Галоўнай школы, пераўтворанай у 1803 ва універсітэт, з'яўляўся адным з аўтараў статута Віленскага універсітэта. С. абараняў школу ад езуітаў, якія ў 1801 пры падтрымцы расійскага імператара Паўла I імкнуліся ўстанавіць кантроль над адукацыяй па Беларусі i ў Літве. Выступленні С. за свецкі характар адукацыі былі непрыязна сустрэты кансерватыўнай часткай духавенства. Важную ролю адыграў С. i як арганізатар навуковых даследаванняў: ён быў членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі i Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу. У апошнія гады жыцця С. адышоў ад актыўнай навуковай i педагагічнай дзейнасці, займаў шэраг царкоўных пасад, a ў 1814 стаў віленскім епіскапам.

Асноўны твор С. «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» (Вільня, 1785) неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні i Варшаве на польскай мове, a ў 1809 у перакладзе Б.Анастасевіча выйшаў у Пецярбургу на рускай мове, выкарыстоўваўся i як падручнік для вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны. Апублікаваны таксама шэраг прамоў С. Як i большасць філосафаўасветнікаў таго часу, ён стаяў на пазіцыях дэізму i лічыў Бога творцам i першапрычынай прыроды. Паводле С, пранікненне ў дасканалы механізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду ства­рэнняў,  развагі пра будову чалавека вымушаюць   «чалавечы   розум   прызнаць існаванне вышэйшай сілы i мудрасці».   Дэізм   С.   быў  своеасаблівай формай секулярызацыі навукі, хоць у яго творах сустракаюцца асобныя эле­менты рэлігійнасхаластычнага светапогляду, а таксама заявы  пра адданасць каталіцкай царкве. У тэорыі па­знання С. прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму.   Ён  падзяляў палажэнне Арыстоцеля аб тым, што розум чала­века атрымлівае веды ад органаў пачуццяў, i крытыкаваў схаластаў, якія не разумеюць «гэтай важнай ісціны, якая з'яўляецца істотнай асновай здаровай логікі i метафізікі». Вучэнне Дэкарта аб «прыроджаных ідэях» лічыў памылковым,    бо    яно    стрымлівае развіццё i ўдасканаленне навукі. Асно­вай сацыялагічнай канцэпцыі С, як i ўсіх тагачасных фізіякратаў, было ву­чэнне пра натуральны парадак i як вынік яго — натуральнее права. Нату­ральны парадак рэчаў ён разглядаў як адзінства фізічнага i маральнага пара­дку, г.зн. як сукупнасць законаў пры­роды i грамадства. «3 фізічнага пара­дку рэчаў, — пісаў С, — вынікае, як мы бачылі, маральны парадак i, такса­ма як першы, ён не можа быць адвольны, зменены ў адпаведнасці з воляй i жаданнем людзей; таксама як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, a толькі імі пазнаецца...» Людзі, на яго думку, могуць  быць  шчаслівыя толькі  праз глыбокае пазнанне i поўнае захаванне гэтага натуральнага права; адыход ча­лавека або грамадства ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі i г.д. Натуральныя ж   законы,   паводле   канцэпцыі   С, «нічога іншага не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чала­века», да якіх належыць яго імкненне да самазахавання, задавальнення сваіх патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт i карыстання імі. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай  роўнасці  людзей  С.  выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная ўласнасць — краевугольны

камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яўляецца найпершым натураль­ным правам чалавека. Паводле С, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» таго ці іншага сацыяльнапалітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай алігархіі тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі шляхецкабуржуазнага бло­ку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. С. паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i ра­зумнее грамедскее ўпарадкаванне ад ўзроўню пашырэння ведеў еб прыродзе i гремедстве. Для ежыццяўлення плана есветы несельніцтва, на яго дум­ку, неабходне; стварыць превільную сістэму невучання юнацтве, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную ролю С. адводзіў Усеагульнай інструкцыі для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в об­щественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский пери­од). Мн., 1977.