СНЯДЭЦКІ (Sniadecki) Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 493 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СНЯДЭЦКІ (Sniadecki) Ян

(29.8.1756 — 21.9.1830)

 

Астраном, матэматык, філосафасветнік. Брат А.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Полыпча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, ва універсітэтах Гётынгена, Лейдэна, Утрэхта i Парыжа. Займаў ка­федры астраноміі (з 1782) i матэматыкі (з 1791) у Галоўнай школе ў Кракаве. Быў актыўным членам Адукацыйнай камісіі. Адзін з арганізатараў Астранамічнай школы ў Вільні. У 1792—1803 дырэктар Кракаўскай, у 1806—25 астранамічнай абсерваторыі, адначасова рэктар Віленскага універсітэта. Вёў даследаванні Сонца, Месяца i планет, адкрыў (незалежна ад Г.В.Ольберса) малую планету Палас. Яго кнігамі па матэматыцы, астраноміі i геаграфіі, навуко

 

 

вымі працамі па тэорыі верагоднасцей карысталіся ў навучальных установах Беларусі.

У вырашэнні філасофскіх праблем матэматыкі i астраноміі С. трывала стаяў на пазіцыях матэрыялістычнага сенсуалізму, пастаянна падкрэсліваў абумоўленасць i сувязь матэматычных абстракцый з аб'ектыўнай рэчаіснасцю. У сваёй працы «Разважанні пра пачатак матэматычных навук» ён даказваў вялікае значэнне матэматыкі для прыкладных навук i тэхнікі, падкрэсліваў яе грамадскую карысць. Матэматычны апарат, паводле С, неабходны для пошуку агульных прынцыпаў, законаў i бясконцай сувязі з'яў, «усеагульнасць законаў з'яўляецца першай адзнакай навукі, а разам з тым i крытэрыем яе дасканаласці»... Ён лічыў, што вялікія законы, адкрытыя Ньютонам, Кеплерам i Галілеем, не змаглі б стаць здабыткам чалавецтва, калі б гэтыя вучоныя не выкарыстоўвалі матэматыку. Дакладныя веды, на яго думку, развенчваюць забабоны i сляпую веру. У крыху завуаліраванай форме С. на гісторыі развіцця матэматыкі, фізікі i астраноміі паказаў, як навука ўсё болып выцясняе забабоны i веру (г.зн. тэалогію), якія «настойліва прыпісваюць дзеянню розных сіл тыя з'явы, што фізікі тлумачаць праз пры­цяжэнне». Яго абурала, што многія «людзі лічаць за лепшае верыць, чым разважаць, таму на шкоду для навукі павялічваецца колькасць тых, хто не ведае, як лячыць хваробы розуму». Вялікія розумы чалавецтва дапамагаюць ісці ўсё далей ад памылак, сляпой веры, вядуць па шлях^ дакладных, аб'ектыўных ведаў. Да ліку найболып светлых розумаў у галіне матэматыч­ных навук С. адносіў Дэкарта i Ньютана: «Вялікія людзі, розумам якіх будуць захапляцца найбольш прасвечаныя вякі, адкрылі нам самыя лепшыя сродкі, што садзейнічаюць вялікаму росту матэматычных навук». Штуршок, дадзены гэтымі двума карыфеямі дакладным ведам, выклікаў да жыцця шэраг новых, выдатных адкрыццяў. У Еўропе з'явіліся людзі, якія склалі эпоху ў навуцы: «...Лейбніц, браты Бернулі, маркіз Лапіталь маюць сваімі пераемнікамі Эйлера, Клеро, Д'аламбера, Лагранжа i іншых вялікіх геаметраў нашага стагоддзя».

У лекцыях па астраноміі С. рашуча падтрымліваў i абараняў вучэнне М.Каперніка. У 1802 ён выдаў манаграфію «Пра Каперніка», у якой упершыню ў гісторыі навукі падрабязна раскрыў стан астраноміі да Каперніка, паказаў жыццё астранома, эвалюцыю яго поглядаў i адкрыццяў, прасачыў шлях яго творчых пошукаў, паказаў барацьбу вакол яго навуковай i ідэйнай спадчыны i інш. Ён сцвярджаў, што вучэнне Каперніка ўзнікла з глыбокага засваення i крытычнай перапрацоўкі ўсяго багацця астранамічных назіранняў i адкрыццяў папярэднікаў. На шырокім гістарычным фоне С. паказаў месца i значэнне сістэмы Каперніка, падкрэсліваў, што яго вучэнне трэба ацэньваць з пазіцый тагачаснай навукі, i адзначаў вельмі важную рысу сістэмы Каперніка — яе аб'ектыўнасць, адэкватнае адлюстраванне сапраўдных матэрыяльных адносін сусве­ту. Добра разумеў С. i ідэйнае значэн­не гэтага адкрыцця, бо «замест рэлігіі патрэбна навука, першая стрымлівала i стрымлівае развіццё другой». Тут С. выступаў як вучоныматэрыяліст i паслядоўнік лепшых традыцый Асветніцтва. Астраном i асветнік М.ПачобутАдляніцкі пісаў пра гэтую кнігу С: «... Я чытаў яе з бясконцай радасцю, удзячнасцю, хочацца сказаць — з зачараваннем, якое мне рэдка даводзілася зазнаць».

У сваім творы «Пра філасофію» С. адзначыў 4 асноўныя памылковыя палажэнні філасофіі I.Канта, падкрэсліў цягу Канта да ўскладнення філасофскай тэрміналогіі i структуры філасофскіх ведаў, хоць змест i не патрабаваў гэтага. У працы «Філасофія чалавечага розуму» С. разглядаў праблемы пазнання, падкрэсліваў вялікую i цэментуючую ролю органаў пачуццяў i адчуванняў, спасылаючыся пры гэтым на традыцыі ў навуковай думцы, на Бэкана, Бойля, Ньютана, Лока, Рыда, Дугальда Сцюарта i інш. Ад даслёдавання ролі i функцый адчуванняў С. перайшоў да болып складаных духоўных з'яў, аналізаваў такія катэгорыі псіхалогіі, як увага, воля, памяць. 3 пазіцый матэрыялістычнай гнасеалогіі ён разглядаў i праблемы псіхалогіі. У гэтай галіне С. выкарыстоўваў многія даныя сумежных навук i выступаў як вучоныпрыродазнавец, які імкнуўся да рэальных фактаў, пазбягаў схаластычных спекуляцый. Спецыяльны раздзел гэтай кнігі ён прысвяціў аналізу структуры мовы, яе фанетычных, марфалагічных i сінтаксічных асаблівасцей, фармальным заканамернасцям мовы, сувязі сэнсу i знака. Вялікую ролю ён адводзіў знакавасці ў пазнанні ўвогуле i ў моўных формах. Ён лічыў, што свабода знака абмежавана яго стваральнікамі — людзьмі, а знак прызваны верна служыць ім, аблягчаць мысліцельныя аперацыі: «У выкарыстанні чалавечай мо­вы адбываецца тое ж самае, што i ў алгебры, дзе, устанавіўшы знакі, добра ix зразумеўшы i абазначыўшы імі ўсякія рэчы,  вядуць усю разумовую

 

Магіла Я.Снядэцкага ў Яшунах. 3 малюнка 19 ст.

 

працу ў знаках i заканчваюць яе ў зна­ках». Цяпер гэта даказана не толькі структурнай лінгвістыкай, матэматычнай логікай выказванняў, тэорыяй функцый сапраўдных переменных, але ўвасобілася ў машынахперакладчыках. С. лічыў, што законы ўзаемасувязі слоў i сказаў адлюстроўваюць сапраўдныя адносіны ў матэрыяльным свеце.

Больш за ўсё С. клапаціўся пра выхаванне сапраўдных патрыётаў i грамадзян. У выкананні гэтай задачы ён бачыў асноўную мэту мастацтва. Па тэарэтычных праблемах мастацтва С. напісаў спецыяльныя працы: «Пра літаратуру», «Пра творы класіцызму i рамантызму». У яго поглядах на мас­тацтва, на прыгожае своеасабліва пераплятаюцца некаторыя грамадзянскія матывы класіцысцкай эстэтыкі i ідэі Асветніцтва. Падкрэсліваў ролю розу­му i праўды ў мастацтве, значэнне глыбіні думкі i шырокай адукаванасці ў творчасці мастака.

С. з'яўляецца таксама аўтарам твораў па праблемах лінгвістыкі, гісторыі літаратуры («Конкурс на кафедру красамоўства i паэзіі ў Віленскім імператарскім універсітэце», «Пра поль­скую мову» i інш.). Уласна філасофіі ён прысвяціў свае прамовы ў Віленскім універсітэце («Прамова на літаратурнай   сесіі   Віленскага   універсітэта

15/27 красавіка 1819 г.», «Філасофія чалавечага розуму, або Разважны вывад пра разумовыя сілы i дзеянні. Вы­ступление на літаратурнай сесіі Віленскага універсітэта 15/27 кастрычніка 1821 г.», а таксама спецыяль­ныя працы «Пра метафізіку», артику­лы ў часопісах, асабліва ў «Віленскім весніку».

Творы С. з вялікім інтарэсам чытала моладзь, ix ведалі філаматы i філарэты, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусь Пад уплывам яго дзейнасці i творчасці сфарміраваліся такія вучоныя Беларусі i Літвы, як В.Карчэўскі, П.Славінскі, А.Шагін, А.Доўгірд, М.Глушневіч, Я.Фус, П.Смыслоў i інш. Філасофскія ідэі С. («Пра метафізіку», 1814; «Пра філасофію», 1819) былі вядомы i ў Расіі, выклікалі палеміку.

 

Тв.: Wybor pism naukowych, Warszawa, 1954; Pisma filozoficzne. T. 1—2. Krakуw, 1958; рус. пер. — у кн.: Избранные произ­ведения прогрессивных польских мыслите­лей. М., 1956. Т. 1.

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 56—60, 62—68, 209—215; Baliсski М. Pamietniki о J. Sniadeckim... Т. 1—2. Wilno, 1864—65; Straszewski М. Jan Sniadecki. Krakow, 1875; S k o r s k i . Jan Sniadecki. Lwow, 1890; Dur S. Jan Sniadecki. Warszawa, 1956. Э.К.Дарашэвіч.