СЛАВІНЕЦКІ Епіфаній

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЛАВІНЕЦКІ Епіфаній

(? — 20.11.1657)

 

Усходнеславянскі  пісьменнік,  пера­кладчык, багаслоў, філосаф i вучоны. Яго літаратурная i навуковая спадчы­на — агульны здабытак культурнай спадчыны беларускага, украінскага i рускага народаў. Пра месца яго нараджэння няма агульнай думкі. У прадмовах да выданняў твораў айцоў царк­вы, перакладзеных ім, С. пісаў, што яны складзены «тщанием... во филосо­фии и богословии изящнаго дидаскала и искуснейшего во еллинском и славенском диалектах пречестного отца господина иеромонаха Епифания, Кіевскйя страны» (Киевская старина, 1890. Т. 21, 10. С. 3). У каталогу бібліятэкі Сімяона Полацкага пад назваю кнігі С. паслядоўнік Сімяона паэт Сільвестр Мядзведзеў напісаў: «от Малыя Россій». Аднак найболып кампетэнтны ў біяграфіі С. яго любімы вучаньпаслушнік Яўфімій запісаў у рукапісным перакладзе Новага запавету: «... преводу и стяжания многомудрого мужа в философии и Богословій иеро­монаха Епифания Славинецкаго родом Белорусца». Супастаўляючы розныя факты з біяграфіі пісьменніка, у т.л. яго завяшчанне значнай часткі маёмасці Пінскаму манастыру, І.Ротар зрабіў выснову, што радзімай Епіфанія быў горад Пінск. Выхоўваўся пісьменнік у Кіеўскай брацкай школе (пазней — КіеваМагілянская акадэмія), вучыўся за мяжой, як мяркуюць даследчыкі, у Кракаўскім універсітэце.

У 1649 на запрашэнне расійскага ўрада прыехаў у Маскву на чале тру­пы адукаваных манахаў для выпраўлення, рэдагавання i перакладу з грэчаскай мовы кніг, арганізацыі шко

 

Пінск у 17 ст.

 

лы i царкоўнаасветніцкай дзейнасці. У Расіі ён стаў адным з «любамудраў», прыбліжаных да патрыярха Нікана, кіраўніком i выкладчыкам «сямі вызваленых навук» у школе пры Чудаўскім манастыры i галоўным «спраўшчыкам» (фактычна — рэдактарам) перакладных царкоўных кніг, тэарэтыкам ніканаўскай царкоўнай рэформы. Паводле свайго светапогляду С. — адукаваны i аўтарытэтны прадстаўнік «грэкафільскай» партыі, праціўнік заходнееўрапейскага лацінакаталіцкага уплыву на праваслаўную царкву i ў гэтым плане — апанент Сімяона Полацкага. Аднак адносіны паміж імі былі неадназначныя, нярэдка сяброўскія. 3 прадмовы да рукапіснага збору твораў С. вынікае, што ідэолаг «лацінскай» (беларускай) партыі Сімяон ставіўся да свайго апанентагрэкафіла як вучань да настаўніка: «Егда они купно случахуся, всегда и везде бываше вопрошати чес­тному Симеону мудрейшаго отца Епи­фания и многих неудоборазумеваемых вещех» (Тр. Киевской духовной акаде­мии. 1861. Вып. 8. С. 400). У адрозненне ад яркага палеміста Сімяона Полац­кага, які моцна ўплываў на развіццё літаратуры, кнігадрукавання i грамадскай думкі Расіі, С. быў тыповым «акадэмічным» пісьменнікам. Толькі аднойчы ён уступіў у палеміку, каб даказаць нелегітымнасць пазбаўлення былога патрыярха Нікана епіскапскага сану.

Апрача «выпраўлення» царкоўных кніг, у т.л. Астрожскай Бібліі, ён перакладаў творы айцоў усходняй царк­вы (Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Іаана Златавуста i інш.), прапагандаваў ix філасофскія i эстэтычныя ідэі. На рускую царкоўнамастацкую свядомасць моцна паўплываў перакладзены ім трактат Іаана Дамаскіна пра абразы як сімвалічныя вобразы, што адлюстроўваюць першавобразы трансцэндэнтнай божай рэальнасці. Высока цаніў С. i свецкую навуку, сведчаннем чаго з'яўляюцца яго пераклады падручніка па геаграфіі з пераказам геліяцэнтрычнай тэорыі М.Каперніка, кніг А.Везалія па анатоміі, трактата Эразма Ратэрдамскага па педагогіцы («Грамадзянства звычаяў дзіцячых»), а таксама складзены ім славянагрэкалацінскі слоўнік. Аднак ён выступаў супраць уплыву свецкай навукі, філасофіі i рэалістычнага мастацтва на рэлігію i царкоўную традыцыю, даказваў, што найвышэйшым аўтарытэтам у духоўным жыцці застаецца Святое Пісьмо i вучэнне грэчаскіх айцоў цар­квы. У прыватнасці, быў супраць, каб мастакі пісалі з лацінскіх i лютэранскіх узораў Спаса, Багародзіцу i святых апосталаў, абараняў традыцыйны візантыйскі стыль у іканапісе. У запісцы цару пра незаконнасць пазбаўлення Нікана архірэйства С. закрануў i філасофскую праблематыку. На яго думку, у свеце матэрыяльных з'яў нішто не вечнае, усё мяняецца, затое ў свеце духоўным, божым дзейнічае за­кон пастаянства, стабільнасці. Адсюль схільнасць яго да праваслаўнай артадоксіі, непрыманне схаластычнай логікі i «вонкавай» мудрасці ў сферы багаслоўя i веры. Ён прызнаваўся, што сілагізмамі, асабліва лацінскімі, не карыстаецца, таму што Васіль Вялікі патрабаваў пазбягаць ix, а Грыгорый Багаслоў назваў сілагізмы «веры развра­щением и тайне истощением». У гэтым С. разыходзіўся з больш рацыяналістычным «лацінікам» Сімяонам Полацкім. Скрытая палеміка паміж імі ўзнікла i адносна еўхарыстыі. Захаваўся запіс «разглагольства» двух іераманахаў у форме пытанняў Сімяона Полацкага i адказаў С. (1673). На пытанне, ці сапраўды літургічнае таінства ператварэння хлеба i віна ў цела i кроў Хрыста адбываецца адразу па вымаўленні святаром слоў Хрыстовых на тайнай вячэры, С. адказаў, што пасля гэтых слоў хлеб i віно становяцца толькі правобразам цела i крыві, i толькі па малітве святара з просьбай

да Бога Айца паслаць на хлеб i віно дары Святога Духа, каб асвяціць i ператварыць ix, хлеб i віно становяцца сапраўдным целам Хрыстовым i сапраўднай яго кроўю. На гэта Сімяон Полацкі дыпламатычна запярэчыў, што вучоная Русь у Кіеве таксама думае, што толькі праз слова Хрыста ператвараецца хлеб i віно ў цела i кроў Хри­стовы, а думка такая не з'яўляецца грэшнай. У адказ С. заўважыў, што кіяўляне вучыліся i вучацца толькі па латыні i чытаюць толькі лацінскія кнігі, таму так мудрагеляць, a пагрэчаску не вучыліся i грэчаскіх кніг не чытаюць, таму i не ведаюць ісціны i

моцна ў гэтым памыляюцца, падпаўшы пад лацінскую ерась. У гэтым светапогляднае разыходжанне паміж «лаціністамі» i «грэкафіламі». Паводле «лацінскай» тэалогіі i філасофіі, што сфарміравалася пад уплывам сярэдневяковага «наміналізму» i філасофіі Арыстоцеля, усе падзеі рэальнай гісторыі, у т.л. царкоўнае мастацтва i рэлігійныя абрады, толькі сімвалічна далучаюць веруючага да пазачасавага i пазапрасторавага божага свету. Іншая канцэпцыя склалася, відаць, не без уплываў платонаўскага i сярэдневяковага «рэалізму», у праваслаўным, славянавізантыйскім багаслоўі. Паводле айцоў усходняй царквы, ператварэнне святых дароў адбываецца спачатку сімвалічна (хлеб i віно становяцца «правобразам» цела i крыві Хрыста), а пасля (па малітве святара да Бога Айца i Духа Святога) — субстанцыянальна. Адсюль прызнанне рэальнасці цуду, што «адмяняе» законы матэрыяльнай приро­ды, логікі (у гэтым выпадку закон тоеснасці). Такая канцэпцыя абумовіла i адпаведную аксіялогію, паводле якой Святое Пісьмо — божае адкрыццё вышэй за навуку, багаслоўе айцоў царк­вы пераўзыходзіць філасофію i логіку, а непарушнасць іканапіснага канона вышэй за законы развіцця мастацтва. Такая была багаслоўская, філасофская i эстэтычная ўстаноўка С, добрага знаўцы свецкай навукі i філасофіі.

Адносна пакланення абразам погля­ды С. i Сімяона Полацкага ў асноўным супадалі, бо яны аднолькава грунтаваліся на размежаванні вобразаў i правобразаў, мастацтва i рэальнасці. У маральнатэалагічным слове «Пра міласэрнасць» С. гаварыў: «Поклоняй­ся начертанию телесно; умом же тво­им поклоняйся первообразному, его же образ видиши начертан, самого же начертаннаго веждь быти на небеси... Елицы же противно хотят поклонятися святым или образам яко богам, сии до­стойны суть вечнаго огня» (Тр. Киев­ской духовной академии. 1861. Вып. 10. С. 138). Такую ж тэорыю святасці абразоў развіваў i «лацініст» Сімяон Полацкі. Адукаваныя i ўсебакова адораныя людзі, яны моцна паўплывалі на станаўленне асветніцкага светапогляду на Украіне, Беларусі i ў Расіі. Абодва былі таленавітымі майстрамі маральнадыдактычнай аратарскай прозы ў жанры царкоўных «слоў» i «казанняў» з характэрнымі для стылю барока вобразнасцю, сімвалізмам, аналогіямі з антычнай міфалогіі, філасофіі, паэзіі. С. адрадзіў сімвалічнаалегарычнае красамоўства, заснаванае ў 12 ст. Кірылам Тураўскім. Шматлікія аналогіі з антычнай літаратурай, спасылкі на «Адысею», Плутарха, Плінія, Дэмакрыта i інш. антычных аўтараў, якія пазней напоўняць кнігі аратарскай прозы Сімяона Полацкага, сведчаць пра ўплыў на С. гуманістычнай філалогіі i красамоўства эпохі Адраджэння. Захавалася яго рукапісная паэтычная спадчына — каля 40 сілабічных песняў эпічнага зместу. Паэзія асветніка адметная багатым гукапісам, вытанчанасцю выяўленчых сродкаў, лексічным багаццем. С. i Сімяон Полацкі былі заснавальнікамі дзвюх школ перакладчыцкага майстэрства: першы — паслядоўнік літаральнага, другі — адносна вольнага, сэнсавага перакладу.

Сімяон Полацкі напісаў 5 варыянтаў эпітафіі на смерць свайго настаўніка.

 

Літ.: Певйицкий В. Епифаний Славинецкий, один из главных деятелей рус­ской духовной литературы в XVII в. // Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8, 10; Р о т а р И. Епифаний Славинецкий, литературный деятель XVII в. // Киевская старина. 1890. Т. 21,   10—12. У.М.Конан.