РУДНІЦКІ Дамінік

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУДНІЦКІ Дамінік

(4.8.1676—10.10.1730)

 

Пісьменнік, педагог. Месца нараджэння невядома. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Працаваў настаўнікам у езуіцкіх калегіумах у Слуцку, Гродне, Мсціславе, Навагрудку. 3 1720 у Вар­шаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1728 рэктар калегіума ў Пултуску (Польшча). 3 1730 жыў у Нясвіжы. У рукапісных зборніках Р. (зберагаліся ў Пецярбургу, потым у Вар­шаве, дзе загінулі ў 1944), акрамя польскіх, змешчана 9 беларускіх вершаў, напісаных ім самім або апрацаваных народных песень. У творах сцвярджалася хуткаплыннасць i марнасць жыцця, шырока выкарыстоўваліся прыёмы гратэску, фальклорныя эле­менты. Р. прыпісваецца аўтарства беларускіх вершаваных «Вітанняў» з вы­падкаў наведвання Вільні ў 1729 вармінскім біскупам Крыштафам i Пінска ў 1730(?) валынскім біскупам Стафанам, многіх гратэскавых твораў («Птушыны баль», «Камара цяжкі з дуба ўпадак» i інш.). У алегарычным апісанні злых прыгод птушак, насякомых i раслін угадваецца рэальнае жыццё дробнай шляхты — яе шумнае баляванне, судовыя спрэчкі, міжусобіцы. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў. Погляды Р. супярэчлівыя: крайне варожыя адносіны да асветніцтва i навукі спалучаліся з эле­ментам! ранняга Асветніцтва.

7в.: Glos wolny w wi№zanej mowie. Warszawa, 1741.

 

Літ.: Мальдзіс A.I. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 72—78, 116—126.