«НАША НІВА»

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 518 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
«НАША НІВА»

«НАША НІВА»

10 (23) лістапада 1906 г. ў Вільні выйшаў першы нумар беларускай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Газета мела нацыянальна-адраджэнчанскі накірунак. Заснавальнікамі былі браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя. У рэдакцыі газеты ў розныя гады працавалі  С.Вольскі, А.Уласаў, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, В.Ластоўскі, Ядвігін Ш., С.Палуян, Алесь Бульба і іншыя. Газета аб’ядноўвала вакол сябе аўтараў, якія выступалі за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. У газету пісалі звыш трох тысяч пастаянных і часовых карэспадэнтаў у губернскіх і павятовых гарадах, мястэчках, сёлах і вёсках Беларусі, Расіі, за мяжою.У першым праграмным артыкуле газеты адзначалася: “Наша ніва” – газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае...”  На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах рашуча выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў і антыбеларускі накірунак рэакцыйнага друку. “Наша ніва” – грамадскі інстытут беларускай культуры (правобраз Інстытута беларускай культуры – моцны падмурак у будучым Акадэміі навук БССР), выконвала ролю выдавецкага цэнтра ў Беларусі.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

НМБ Уладзімір Іванавіч Стальмашонак (1928, Мінск).

“Наша ніва”. Супрацоўнікі газеты. Да 100-годдзя заснавання”. 2006 – 2007.

Тэмпера, пласцік. 102х152 см.


1-шы рад: Рамуальд Зямковіч, Змітрок Бядуля, Вацлаў Іваноўскі,

Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі),Эдвард Будзька,

Уладзіслаў Галубок, Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі);


2-гі рад: Янка Журба (Іван Івашын), Канстанцыя Буйло, Гальяш Леўчык,

Цётка (Алаіза Пашкевіч),Вацлаў Ластоўскі,

Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая), Максім Гарэцкі, Кастусь Каганец (Казімір Кастравіцкі);


3-ці рад: Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала, Магдалена Радзівіл,

Аляксандр Уласаў, Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Сяргей Палуян, Хвёдар Імшэнік.