ПАПРОЦКІ Францішак

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 413 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАПРОЦКІ Францішак

(1723—90)

 

Выдавец, аўтар навуковых прац па геаграфіі, усеагульнай i айчыннай гісторыі. Нарадзіўся на Беларусі, вучыўся ў Полынчы, выкладаў філасофію, гісторыю i геаграфію ў Варша­ве i Віленскай акадэміі, кіраваў шляхецкімі калегіямі ў Вільні i Камянцы. Пачынаючы з 1759, П. выдаваў у Вільні «Палітычныя каляндарыкі», з 1768 — «Віленскія календары». Гэтыя календары выгадна адрозніваліся ад большасці падобных выданняў сярэдзіны 18 ст., у якіх побач з рэлігійнай праблематыкай змяшчаліся звесткі па астралогіі, знахарстве, тлумачэнні сноў. Сваім добра аформленым «Палітычным каляндарыкам» П. надаў свецкі характер, змяшчаў у ix бегетую інфермацыю пре бягучыя падзеі ў краіне i за мяжой, звесткі па фізіцы, механіцы, медыцыне i геагрефіі. У ix, напрыклад, змяшчаліся артыкулы еб выніках астранамічных назіренняў М.ПачобутАдляніцкага, у якіх решуча едхіляліся естрелагічныя прароцтвы i інш. забебоны, «замоўчваліся» i біблейскія легенды. У «Палітычным каляндарыку на 1760 г.» П. змясціў кароткае апісанне найбуйнейшых тагачасных краін Еўропы. Характерызуючы Ресію, ён едзнечыў, што жыхеры гэтай краіны «цярплівыя ў невыгодах i настомныя ў працы, асабліва ваеннай»; пачынаючы з царавання Пятра I, яны дасягнулі вялікіх поспехаў у навуках i змен у звычаях, разам з тым многія з ix вызначаюцца «схільнасцю да бунту, суровасцю, празмерным п'янствам» i інш. заганамі. У «Палітычным каляндарыку на 1764 г.» змясціў храналогію польскіх каралёў i князёў Вялікага княства Літоўскага, апісваў падзеі «бескаралеўя», што настала пасля смерці Жыгімонта Аўгуста III, паведамляў імёны імператараў, цароў i каралёў еўрапейскіх краін, тагачасных епіскапаў, сенатараў, міністраў i інш. службовых асоб Рэчы Паспалітай. У адным з артыкулаў расказвалася пра вынікі Сямігадовай вайны (1756—63), названы найважнейшыя паліт. падзеі 1763; прыведзена табліца ўсходу i захаду Сонца. У «Палітычным каляндарыку на 1765 г.» надрукаваны пастановы соймаў за 1764. «Каляндарык на 1766 г.» паведамляў пра землетрасенне ў Амерыцы i Сібіры, пра адкрыццё Расійскай купецкай кампаніяй Алеуцкіх астравоў, называліся новыя лекі. Цікавая была інфармацыя пра бунт 50 тысяч лонданскіх ткачоў з прычыны завозу ў Англію шаўковых тканін, зза чаго «ткачышаўкапрады засталіся без сродкаў да жыцця i асуджаліся на галодную смерць». Гэтыя выданні П. мелі шмат агульнага з «Варшаўскімі календарамі», што выпускаў вядомы польскі вучоны i філосаф А.Вішнеўскі.

Папулярныя былі i творы П. па геаграфіі i гісторыі, у тым ліку падручнік геаграфіі «Еўропа — найлепшая частка свету» (1754, 1765), у якім даваўся аналіз геаграфічнага становішча, при­родных умоў, сацыяльнаэканамічнага i палітычнага ладу, складу насельніцтва, духоўнай культуры еўрапейскіх краін. 3 прац П., прысвечаных праблемам усеагульнай гісторыі, вылучаецца кніга «Найбольш значныя войны...» (1763), напісаная на аснове твораў антычных i заходнееўрапейскіх гісторыкаў. У прадмове да яе аўтар адзначаў: «Няма нічога больш непрыемнага для народаў, чым

войны, i ў той жа час веданне гісторыі войнаў дазваляе высветліць прычыны ўзвышэння i падзення дзяржаў i, што асабліва важна, шляхі ўмацавання свабоды i незалежнасці Айчыны». У та­кой форме П. знайшоў спосаб выказаць сур'ёзную занепакоенасць патрыятычных сіл лесам Рэчы Паспалітай, якая набліжалася да свайго падзення. Трывогай за будучыню Рэчы Паспалітай прасякнута i праца П. «Аб рыцарскім пытанні ў Полыпчы» (1776). На аснове аналізу прычын перамог i паражэнняў Польскага Каралеўства i Вялікага княства Літоўскага ў мінулых войнах аўтар спрабаваў выказаць рэкамендацыі па ўмацаванні абароны дзяржавы i павышэнні баяздольнасці яе арміі. Дзве невялікія кнігі П. «Дамашнія   весці   аб   Вялікім   княстве

Літоўскім» (1763) i «Дамашнія весці аб Польскім Каралеўстве» (1771) уяўляюць кароткія энцыклапедычныя даведнікі аб геаграфічным становішчы, прыродных умовах, гісторыі, дзяржаўным ладзе, судах, арміі i інш. ат­рибутах названых краін. У першай з ix П. ўзнаўляе паданне пра перасяленне рымлян у басейн Немана, якое пакладзена ў аснову распрацаванай М.Длугашам, М.Літвінам i інш. гісторыкамі тэорыі пра лацінскае паходжанне літоўскага народа, што нібыта нейкі Палямон, сваяк Нерона, разам з 500 знатнымі рымлянамі ўцёк ад самавольства імператара ў чужыя краі i пасяліўся ў басейне Нёмана, i ад нашчадкаў гэтых рымлян пайшлі літоўская шляхта i літоўскі народ. Аналіз гістарычных твораў П. сведчыць, што ix аўтар зыходзіў з рацыяналістычнага

разумения пстарычнага працэсу i сваёй дзейнасцю падрыхтаваў глебу для ўспрыняцця ідэі пра заканамернае развіццё гісторыі прадстаўнікамі грамадскай думкі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1871; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в об

щаственнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский пери­од). Мн., 1977.