Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 378 госцяў анлайнНЕЗАБІТОЎСКІ Станіслаў |
Ян (24.9.1641—1717)
Мемуарыст. Паходзіў з Навагрудчыны. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Кальвініст. Служыў у Б.Радзівіла i кіраваў яго адміністрацыяй у Слуцкім княстве. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Выконваючы абавязкі адміністратара, зрабіў шэраг паездак па Беларусі, Літве, Польшчы, Прусіі i Сілезіі. У 1682—1700 сістэматычна вёў дзённік, у які запісаў свае назіранні, уражанні, розныя падзеі i факты. Дзённік (дыярыуш) — рукапіс памерам каля 900 старонак — з'яўляецца багатай крыніцай для вывучэння жыцця, звычаяў i культуры шляхты Вялікага княства Літоўскага, асабліва Мінскага ваяводства, дзе аўтар меў уласны маёнтак Ятры. Рукащс мемуараў, а таксама вялікая эпісталярная спадчына Н. (болыи за 600 лістоў да розных асоб) зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (архіў Радзівілаў). |