НАРУШЭВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 542 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАРУШЭВІЧ

Naruszewicz) Адам Станіслаў (20.10.1733— 6.7.1796)

 

 

Польскі гісторык i паэт, асветнік. Нарадзіўся ў Пінскім пав. ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, паступіў у ордэн езуітаў i быў накіраваны працягваць адукацыю ў Ліёнскім езуіцкім калегіуме ў Францыі. Пасля вяртання на радзіму выкладаў паэтыку i рыторыку ў Віленскай акадэміі, потым у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Пазней на сродкі канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага здзейсніў другую замежную паездку для завяршэння адукацыі, наведаў многія навуковыя i навучальныя ўстановы Францыі, Італіі, Германіі. У 1762—73 зноў выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У гэтьі час Н. стаў вядомы i папулярны як паэт, пісаў панегірычныя оды, лірычныя творы, ідыліі, байкі, сатыры («Убогі літаратар», «Маскарад», «Сапсаваны век» i інш.), рабіў пераклады з Гарацыя, Анакрэона, Татіыта. Быў адным з асноўных аўтараў i рэдактараў літаратурнага штотыднёвіка «Забавы прыемныя i карысныя» («Zabawy przjemne,i' poїyteczne»). Творчасць Н. з'яўляецца пачаткам польскай асветніцкай паэзіі. У творах ён выказваў свае погляды на задачы літаратуры i яе грамадскую ролю, крытыкаваў самавольства магнатаў i шляхты, асуджаў прыгонніцтва. Яго філасофскія оды прасякнуты духам дэізму i рацыяналістычнай філасофіі. Лічыў, што свет створаны Богам, але накіроўваецца законам! прыроды. Грамадскае жыццё i чалавечая мараль, паводле Н., падуладныя розуму.

3 пачатку 1770х гадоў Н. усё больш цікавіўся праблемамі ўсеагульнай i айчыннай гісторыі. Ён прыняў удзел у стварэнні калектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў», выдадзенай у Варшаве ў 1772. Яе аўтары лічылі галоўнай задачей высвятленне прычын развіцця i заняпаду дзяржаў. Менавіта тут выявіліся крытычныя адносіны Н. да гістарычных легенд, праўдзівасць якіх нельга ўстанавіць. Ідэалам Н. была асветная манархія. У сувязі з ліквідацыяй ордэна езуітаў i матэрыяльнымі цяжкасцямі Н. прыняў сан святара i па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які пастаянна аказваў яму садзеянне ў літаратурнай і навуковай дзейнасці, атрымаў прыход у Немянчыне пад Вільняй. Пазней ён стаў  смаленскім  біскупам  з  месцам знаходжання ў Пінску, а потым — луцкім біскупам. Гэтыя 6 гадоў, што Н. жыў i працаваў у Літве i на Беларуси, былі найбольш плённыя для яго як гісторыка. Тут ён працягваў распачатую яшчэ ў Варшаве працу над перек­ладам i па выданні твораў старажытнарымскага гісторыка Тацыта. Але ў цэнтры    ўвагі    Н.    былі    праблемы гісторыі Вялікага княства Літоўскага. У 1773—76 ён напісаў сваю першую буйную  гістарычную  працу  «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княст­ва Літоўскага» (Варшава, 1781). Печа­тая ім падрыхтоўка твора пра Льва Сапегу   засталася   незакончаная.   Па прапанове Панятоўскага i з яго дапамогай Н. стварыў «Гісторыю польскага народа» (выйшла ў свет пасля смерці аўтара), напісанню якой папярэднічала вялікая  праца  па   зборы   i  сістэматызацыі      шматлікіх      гістарычных крыніц. Ён сабраў 231 том матэрыялаў (яны  атрымалі   назву  «Папкі   Нарушэвіча»),   што  маюць  вялікую  каштоўнасць  нават  для  сучаснай  гістарыяграфіі. Паколькі пад польскім на­родам Н. разумеў усе народы, аб'яднаныя   ў   адной   дзяржаве   Рэчы   Паспалітай, то ў «Гісторыі...» даволі грунтоўна адлюстравана i гісторыя Беларусі i Літвы. У «Мемарыяле адносна напісання народней гісторыі», які Н. накіревеў     Панятоўскаму     ў     1775 (апублікавены ў 1836), аўтер выклаў свае погляды на гістарычны працэс у цэлым, на прадмет i метад гістарычнай навукі.

Упершыню ў гістарычнай навуцы Польшчы, Беларусі i Літвы Н. проціпаставіў тэалагічнай гістарыяграфіі асветніцкае разумение гісторыі як свецкай навукі, якая павінна мець пазнавальныя i маральнапалітычныя мэты. Ён адмаўляў умяшанне вярхоўнай істоты ў гістарычныя працэсы, даваў свецкае тлумачэнне гісторыі як выніку ўзаемадзеяння прыродных прычын, уласцівых чалавечаму грамадству, хоць i дапускаў у гэтым пытанні пэўныя ваганні з прычыны абвяшчэння Бога найвышэйшай інстанцыяй у гісторыі чалавецтва. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ідэалогія  i

філасофія гісторыі Вальтэра, Мантэск'е i інш. французскіх асветнікаў, творы якіх у той час былі вядомыя ў Рэчы Паспалітай. Н. значна расшырыў прадмет гісторыі. На яго думку, пред­метам гісторыі павінны быць не толькі дзеянні кіраўнікоў i военачальнікаў, але i жыццё ўсяго народа, усіх яго сацыяльных слаёў; гісторыя народа — гэта сукупнасць палітычнага, эканамічнага i культур нага жыцця грамадства. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу Н. лічыў чалавечы розум, асветніцтва. Практычнае значэнне гісторыі як навукі Н. нават ставіў на першы план: гісторыя павінна вучыць, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, павялічыць моц дзяржавы, выправіць звычкі i норавы, зрабіць людзей шчаслівымі.

 

Тв.: Historya narody Polskiego. Т. 1 —10. Lipsk, 1836—37; Satyry. Warszawa, 1962.

Літ.: Бирало А.А. Философские про­блемы в науке эпохи просвещения в Бело­руссии и Литве. Мн., 1979. С. 91—103.