КОСАЎ Сільвестр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 82 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КОСАЎ Сільвестр

(7—23.4.1657)

 

Рэлігійны i грамадскі дзеяч, пісьменнікпубліцыст. Нарадзіўся ў в. Жыровічы пад Слонімам. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскую езуіцкую калегію, Замасцянскую акадэмію. 3 1633 епіскап магілёўскі, аршанскі i мсціслаўскі. 3 1647 кіеўскі мітрапаліт. Выяўляючы інтарэсы вышэйшага ўкраінскага духавенства, якое выступала супраць вызваленчай вайны ўкраінскага i беларускага народаў 1648—54, праводзіў згодніцкую палітыку з польскай шляхтай. Быў праціўнікам Брэсцкай уніі 1596, дамагаўся роўных правоў для праваслаўнага i каталіцкага духавенства. Пісаў на польскай i царкоўнаславянскай мовах. У 1635 выдаў кнігу «Экзегерзіс...», у якой выступіў у абарону праваслаўных лацінскіх школ, за­крытых у 1634 па хадайніцтве уніятаў i католікаў. У тым жа годзе з'явіўся на польскай мове «Пацерыкон, або Зборнік жыцій святых пячэрскіх айцоў» (перавыдадзены на царкоўнаславянскай мове ў 1661 i 1678). У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) надрукаваў з рэлігійнаасветнымі мэтамі кнігу на царкоўнаславянскай мове — «Дйдаскаліа, албо Наука... о седми сакраментах, албо ли тайнах».