КМІТА Пётр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 581 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КМІТА Пётр

Бластус (? — 1629 або 1632)

 

Друкар i кнігавыдавец на Беларусі i ў Літве, літаратар. Быў звязаны з ары

янскім асяроддзем. Працаваць пачаў у Вільні ў друкарні свайго цесця Яна Карцана. У 1611 —12 у Вільні дзейнічала ўласная друкарня К., у якой ён выдаў 5 кніг, у асноўным панегірыкі. Усе віленскія выданні падпісаны яго імем па бацьку Бластусовіч ці Бластус, да якога пазней (у 1614) ён дадаў прозвішча Кміта. У 1612 К. перавёз друкарню ў мяст. Любча (Навагрудскі пав.). Пакінуць Вільню i асталявацца пад апекай пратэктара кальвінізму гет­мана польнага Крыштофа Радзівіла яго вымусіла, верагодна, нарастание контррэфармацыйных тэндэнцый у грамадскапалітычным i рэлігійным жыцці Вялікага княства Літоўскага. У 1й палове 17 ст. Любча стала галоўным выдавецкім цэнтрам рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Любчанская друкарня дзейнічала амаль паўстагоддзя. Ал« яе асветніцкія i гуманістычныя тэндэнцыі найбольш яскрава праявіліся ў перыяд, калі яе ўзначальваў К. Да канца 1620х гадоў К. выдаў у Любчы болып за 50 кніг на польскай i лацінскай мовах, некаторыя — за ўласны кошт. Гэта былі пераважна рэлігійныя творы рэфармацыйнага кірунку i разнастайная свецкая літаратура: антычныя i гістарычныя творы, «Гісторыя іудзейскай вайны» І.Флавія (1617), першае на Бе­ларусі выданне М.Стрыйкоўскага («Генеалогія, альбо Кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх», 1626), творы па геаграфіі, медыцыне i ветэрынарыі, паэтычныя зборнікі (»Жыццё сельскае i гарадское», 1620, «Прытчы Саламона» ў паэтычным выкладанні Язэпа Даманеўскага, 1623). У 1628 тут надрукаваны Статут кальвінісцкай гімназіі ў Слуцку. Выдаваліся тут i творы дзеячаў рэфармацыйнага руху: сеньёра навагрудскага дыстрыкту Яна Зыгровіуса, рэктара віленскай школы Пятра Сестранцэвіча, беларускага парэміёлага i паэта Саламона Рысінскага («Прыказкі польскія», 1618). Супрацоўнічаў К. з Адамам Уладзіславіушам з Кракава, прадстаўніком т. зв. мяшчанскай літаратуры. Ажыццявіў ён вы­данне з уласнымі дапаўненнямі адной з самых папулярных у Вялікім княстве Літоўскім кніг 17 ст. «Апафегматы» Б.Буднага (1614). Уласныя вершы i прысвячэнні К. змяшчаў у выданнях: палемічным творы Яна Ліцынія Намыслоўскага «Katalysis» (»Каталісіс», Вільня, 1598), «Прыказках польскіх» С.Рысінскага, у творы М. Рэя «Люстэрка» (Вільня, 1606) i інш. Друкарская i кнігавыдавецкая дзейнасць К. мела выразна рэнесансавы характер, садзейнічала пашырэнню i папулярызацыі свецкай літаратуры. Пасля яго смерці друкарня перайшла да яго сына Яна Даніэля Кміты.

 

Літ.: KaweckaGryczowa А. Kmita Piotr Blastus // Polski sіownik biograficzny. Wrocіaw, etc, 1967—68. T. 13; Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Ksiкstwo Litewskie. Wrocіaw; Krakуw, 1959. Л.С.Іванова.