КЛАКОЦКІ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КЛАКОЦКІ Казімір

Крыштоф (каля 1625—24.10.1684)

 

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, заснавальнік друкарні, збіральнік кніг. Нарадзіўся ў в. Старынкі на Міншчыне. У 1645—47 навучаўся ў акадэміі ў Арлеане, дзе з 1645 быў бібліятэкарам нямецкай бібліятэкі. 3 1657 выконваў функцыі аканома ва ўладаннях Радзівіла на Беларусі. У 1603 па пратэкцыі Б. Радзівіла заняў пасаду губернатара Капыльскага і Слуцкага княства. Па яго ініцыятыве ў 1665 у Слуцку была заснавана друкарня для патрэб мясцовых кальвіністаў. Для гэтай друкарні ў 1665—66 ён набыў у Варшаве неабходнае абсталяванне, і з 1672 тут пачалося выданне кніг. Найбольш інтэнсіўная друкарская дзейнасць прыпадае на 1673—78, калі пасля смерці Б.Радзівіла (1669) К. як апякун непаўналетняй дачкі Радзівіла Людвікі Караліны набыў значную самастойнасць. Вядомы 29 выданняў Слуцкай друкарні, частка з якіх мела на тытульных лістах надпіс «Суріз 8шсеп8ІЬіі5» або «Ошкагпіа Зілска» («Слуцкая друкарня»). К. многае зрабіў для паляпшэння якасці сваіх выданняў. Тут выдаваліся кнігі як рэлігійнага, так і свецкага зместу, але пераважалі кнігі кальвінісцкага характару. Сярод выданняў К. «Слаўная перамога» З.Марштына (1674), «Турэцкая манархія» Р.Рыкота (1678), панегірык «Жалобныя слёзы над незваротнай стратай...» (1681), календары, буквары і інш. выданні. У 1682 К. пакінуў адміністрацыйную службу ў Радзівілаў, але арганізаваная ім друкарская справа нейкі час працягвалася. У 1685 у памяць аб нябожчыку К. надрукаваў жалобныя панегірыкі І.Касцюшкевіча і

М.Кухарэвіча. У хуткім часе друкарня была перавезена ў Крулявец, a ў 1711 перайшла ва ўладанне І.Д.Цэнкера.

К. на працягу многіх гадоў з захапленнем збіраў уласную бібліятэку. Набываць кнігі яму дапамагалі сябры. Кнігі паступалі з Гданьска, Круляўца i ФранкфуртанаОдэры. К. скупіў кнігазборы некаторых памерлых арыян. У яго бібліятэцы былі рэлігійныя, юрыдычныя, гістарычныя, навуковыя (на польскай, нямецкай, французскай i лацінскай мовах) кнігі, апісанні падарожжаў. Пасля смерці К. яго сын ахвяраваў рукапісы з гэтага збору бібліятэцы езуіцкага калегіума ў Слуцку, адкуль пазней яны перавезены ў Вільню, а потым трапілі ў Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаве.