КЕРСНІЦКІ (Kiersnicki) Анастаз

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 493 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КЕРСНІЦКІ (Kiersnicki) Анастаз

Людвік (1678—1733)

 

Педагог, каталіцкі публіцыст на Беларусі канца 17—пач. 18 ст. Нарадзіўся ў в. Гальшаны Ашмянскага пав. Вучыўся ў Вільні i Пінску. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах у Гродне, Варшаве, Драгічыне, Слуцку, а таксама ў Віленскай акадэміі. За красамоўства сучаснікі называлі яго Перыклам. Вядо­мы як непрымірымы праціўнік культу­ры гуманізму i ідэалогіі рэфармацыйнага руху. Найбольш значныя творы К. «Ключ да скарбаў сардэчных» (Слуцк, 1723; Вільня, 1725) i «Вольны голас нядзельных прамоў» (Варшава, 1727). У творах ёсць асобныя крытычныя заўвагі ў адрас грамадскага i дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 горыччу ён шша пра заняпад дзяржавы i страту многіх тэрыторый, бездапаможнасць соймаў, на якіх «шмат пачыналі, але мала заканчвалі», крывавыя сутычкі шляхецкіх груповак на соймах i сойміках. Сустракаюцца i антымагнацкія выпады, але якіхнебудзь прапаноў пра змену існуючага ладу К. не выказваў i заклікаў падданых цярпець усе нягоды. Настойліва праводзіў ідэю боскага ўмяшання ў дзейнасць людзей, «боскага промыслу», бо лічыў, што «Бог заўсёды за добрыя ўчынкі шчодра плаціць» i праз сваіх нябесных слу­жак, анёлаў, накіроўвае развіццё падзей. У гэтай сувязі ён крытыкаваў Дэмакрыта, Эпікура, Лукрэцыя Kapa i інш. антычных філосафаў, якія быццам бы «ўсе поспехі людзей прыпісвалі лёсу, фатуму i выпадку». Шмат твораў К. засталося ў рукапісах.